bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №88-89 (3218-3219) - "БЛІЦ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

БЛІЦ

Чаму дзеці беларускіх чыноўнікаў займаюцца бізнесам пры падтрымцы сваіх бацькоў?

Аўтар: I 7 чэрвеня 2010 г.

На нядаўняй нарадзе ў Мінскай вобласці Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў чыноўнікаў за кругавую паруку, сямейнасць і кумаўство.

"Калі вы хочаце, каб вашыя дзеці, родныя, блізкія дзесьці вас падтрымалі і прынеслі дзяржаўную карысць, то, калі ласка, — у дзяржаўную структуру, на пасаду. Няхай пакажуць сябе. Але, калі бацька начальнік, а дзеці займаюцца камерцыяй, як гэта было ў нас у Гродзенскай вобласці, — усё гэта заразны прыклад для іншых чыноўнікаў. Гэта абсалютна недапушчальна!"

Правільныя словы, не паспрачаешся. І здавалася б, калі ўжо і кіраўнік дзяржавы супраць таго, каб у дзяржслужачых і бізнесменаў была адна сямейная кішэня, і калі закон такога не дапускае, то праблема не павінна быць такой масавай. Але мы маем тое, што маем. Таму "Народная Воля" вырашыла высветліць у вядомых у краіне палітыкаў, юрыстаў і грамадскіх дзеячаў:

"Чаму, нягледзячы на ўсе забароны, у нашай краіне дзеці і сваякі многіх высокапастаўленых чыноўнікаў займаюцца бізнесам і камерцыяй пры іх непасрэднай падтрымцы?"

Людміла ГРАЗНОВА, дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання:

— Таму што ў Беларусі зараз па-іншаму проста немагчыма. Улада даўно і трывала зліта з бізнесам. Адпаведна, бізнес можа развівацца ў Беларусі толькі тады, калі чыйсьці бацька ці яшчэ які сваяк — высокі начальнік. Таму, здаецца, тут не варта наракаць на чыесьці дзеянні, а варта паглядзець на сістэму, якая выбудавана ў Беларусі ў цэлым. І выбудавана не кім іншым, як Лукашэнкам.

Зоя ЧУРЫЛА, пенсіянер, інвалід другой групы:

— Таму што ім гэта зручна. У любым выпадку, высокапастаўлены сваяк і сувязямі дапаможа, і аб магчымай праверцы папярэдзіць. Вось і адчуваюць сябе многія беларускія чыноўнікі гаспадарамі гэтага жыцця. У гэтых словах Аляксандра Лукашэнкі ёсць пэўная доля хітрасці. Ні за што не паверу, што ён не ведае, што ў Беларусі чыноўнікі папросту пакрываюць адзін аднаго. Такая нездаровая сітуацыя справакавана тым, што ў Беларусі адсутнічае кантроль з боку грамадства і СМІ за дзеяннямі прадстаўнікоў улады.

Сяргей ДЗМІТРЫЕЎ, будаўнік:

— Я не ведаю, чаму так адбываецца… Але тое, што ніводны бліжэйшы сваяк міністра ці прэзідэнта на будоўлі ў якасці простага рабочага не працуе, — гэта факт… Будаваць яны не могуць, а вось адбудоўваць "моцную і квітнеючую" Беларусь — калі ласка…

Эвеліна КУТАС, хатняя гаспадыня:

— Мне, шчыра кажучы, усё роўна, чым займаюцца дзеці высокапастаўленых чыноўнікаў і іх бацькі. Хай займаюцца, калі ў іх атрымліваецца весці нейкі бізнес. На здароўе! Але не павінна быць так, што нейкая невялікая частка прывілеяванага чынавенства шыкуе і жыруе, а 80% працэнтаў насельніцтва павінна зводзіць канцы з канцамі. У мяне двое маленькіх дзетак, муж — кіроўца. Дзяржаўнай дапамогі на дзяцей і ягонай зарплаты нам чацвярым хапае толькі на самыя неабходныя рэчы — харчаванне, лекі, дзіцячае адзенне… Калі сабе новыя рэчы набывала — ужо і не памятаю… Лічу такую сітуацыю абсалютна ненармальнай…

Вольга ЖАРНАСЕК, журналіст:

— Адказ вельмі просты. Дзеці і сваякі беларускіх чыноўнікаў не займаюцца гандлем джынсамі на "Дынама" — ім патрэбны значна большыя маштабы для дзейнасці. А для таго, каб займацца буйным бізнесам у Беларусі, без сувязяў з чыноўнікамі ніяк не абысціся. Буйны бізнес у Беларусі па драконаўскіх законах, якія існуюць у сферы падаткаабкладання і эканоміцы, законна весці нявыгадна. Гэта стратна, бо дзяржава забірае больш, чым дае зарабіць. Таму буйны бізнес вядзецца з выкарыстаннем "шэрых схем". І толькі дзякуючы сувязям у рознага ўзроўню адміністрацыях можна прыкрываць уласны бізнес і "шэрыя каналы" атрымання прыбыткаў.

Галіна ВАРАКСА, гандлярка:

— Таму што кожны клапоціцца пра сваіх дзяцей. Ці такія ўжо выдатныя здольнасці ў сыноў Аляксандра Лукашэнкі?.. А якія пасады яны займаюць?.. Ну дык што вы тады пра глупства пытаецеся?..

Апытанне праводзіў Віталь ГАРБУЗАЎ
Тэмы: СпецRSS
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

Александр Волчанин (9.06.2010 08:51)

Пока в результате выборов(назначения) депутат будет совмещать в одном лице и представительные и исполнителные полномочия бороться с коррупцией особенно в Минской области будет не возможно. Надежда только есть с приходом г-на Батуры.

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл