bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №88-89 (3218-3219) - "УРАЖАННІ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

УРАЖАННІ

Знаёмства з Вільняй

Аўтар: I 7 чэрвеня 2010 г.

(Працяг. Пачатак у №№ 86—87.)

Спадчына вякоў

Экскурсанты заўважаюць: у сучасным Вільнюсе вельмі шануюць і берагуць гістарычную архітэктурную спадчыну. Стары горад не знеслі, а рэстаўрыравалі, аднавілі — і цяпер экскурсанты тысячамі ходзяць па вузкіх вулачках, захапляюцца прыгажосцю, створанай шмат гадоў таму.

Вось праходзім побач з невялічкім базарам.

Большасць гандляроў размаўляюць па-руску, і наогул людзі сталага ўзросту разумеюць і беларускую, і расійскую мовы, а вось маладое пакаленне з ахвотай адкажа на пытанне не толькі па-літоўску, але і па-англійску.

Зусім недалёка адсюль — славутая Вострая Брама.

Вострая Брама — адзін з найважнейшых помнікаў гісторыі і архітэктуры Вільні. Ён уяўляе сабою адзіную браму гарадской сцяны, якая захавалася з XVI ст., і капліцу з цудадзейным абразам Маці Божай Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, якую лічаць святой як каталікі, так і праваслаўныя, беларусы, палякі і літоўцы.

Я таксама паднялася да цудатворнай іконы і папрасіла Божую маці аб міласэрнасці.

Над аркай брамы дабудаваны фасад з пяццю амбразурамі ў стылі рэнесансу з выявай герба "Пагоня". Прычым гэты герб менавіта беларускі, бо хвост каня апушчаны ўніз, а на літоўскім "Віцісе" — узняты дагары.

Фрэска з выявай Маці Божай

Цудатворны абраз Маці Божай Вастрабрамскай належыць да рэдкага тыпу выявы Багародзіцы без немаўляці ў руках і лічыцца адной з галоўных хрысціянскіх святынь. Па тэхніцы грунтоўкі і складзе фарбаў вызначана, што вобраз створаны ў другой палове XVI стагоддзя, верагодна, італьянскім мастаком.

Капліца злучана збудаванай у 1830—1840 гг. двухпавярховай крытай галерэяй з касцёлам Св.Тэрэзы і аздоблена надпісам на латыні "Mater misericordiae sub tuum praesidium confugimus" ("Маці міласэрная, да тваёй абароны прыбягаю"). Тут добра бачны ўваход у галерэю. Калі пасля гэтых дзвярэй павярнуць направа, то патрапіш у капліцу, калі налева — то ў касцёл.

Касцёл Святой Тэрэзы — дзеючы помнік архітэктуры ранняга барока

Невялікі драўляны храм кляштара кармелітаў, якія прыбылі з польскага Любліна, збудаваны ў 1627 годзе намаганнямі віленскага бургамістра Ігната Дубовіча. Неўзабаве на месцы драўлянай царквы ў 1633—1650 гг. (па іншых звестках, у 1635—1650 гг.) на сродкі віцэ-канцлера Вялікага Княства Літоўскага Стэфана Хрыстафора Паца быў пабудаваны каменны касцёл базілікальнага тыпу. У 1652 г. (па іншых звестках, у 1654 г.) касцёл быў асвячоны ў імя Св.Тэрэзы.

Касцёл шмат разоў гарэў. Пры аднаўленчых работах быў збудаваны арачны звод і ўзведзена званіца. Галоўны фасад касцёла пабудаваны з выкарыстаннем дарагіх будаўнічых матэрыялаў — прывезенага са Швецыі пясчаніку, граніту, чорнага, чырвонага і белага мармуру.

Кафедральны касцёл Святых Станіслава і Уладзіслава

Самы значны храм Вялікага Княства Літоўскага быў закладзены як гатычны яшчэ Ягайлам і Вітаўтам у 1387 годзе. Пазней перабудоўваўся ў стылях рэнесансу, барока, віленскага барока і класіцызму. У такім выглядзе і захаваўся да нашага часу.

Свята-Духаўскі мужчынскі манастыр

Віленскі Свята-Духаўскі мужчынскі манастыр фарміраваўся на рубяжы XVI—XVII стагоддзяў. Пасля заключэння Берасцейскай Уніі ў 1596 годзе існуючы раней праваслаўны Віленскі Свята-Троіцкі мужчынскі манастыр апынуўся пад уладай уніятаў-базыльян.

Фота аўтара.

Мінск—Вільнюс—Мінск.

(Заканчэнне ў №№ 90-91.)

Поўны фотарэпартаж глядзіце тут.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл