РАКУРС
Алена МАКОЎСКАЯ: «37% беларусаў лічаць, што рэклама павінна гучаць толькі па-беларуску...»
Удзельнікі першага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak! задумаліся над глабальным пытаннем: ці ёсць будучае ў рэкламы па-беларуску? I калі так, то як зрабіць яе паспяховай?
Справы беларускай рэкламы істотна падарваў эканамічны крызіс. Сёння кампаніі і агенцтвы патроху выбіраюцца з багны фінансавых няўдач і зноў пачынаюць фарміраваць рынак. Натуральна, што сярод іншых узнікае моўнае пытанне.
“Міжнародныя кампаніі, якія выходзяць на наш рынак, выкарыстоўваюць беларускую мову як сімвал павагі да рынку, на якім яны з’яўляюцца”, — заявіла дырэктар па развіцці інтэрактыўнага беларуска-расійскага агенцтва Red Graphic Надзея Зелянкова.
“Варта адзначыць, што няма такога паняцця, як неўспрыманне насельніцтвам беларускай мовы, — выказаўся дырэктар агенцтва Publicis Hepta Аляксандр Васілевіч. — Але рэкламныя агенцтвы працуюць з рэальнасцю, а рэальнасць такая, што большасць беларусаў размаўляе па-руску”.
Іншыя рэкламшчыкі бачаць праблему спалучэння свайго бізнесу і беларускай мовы ў іншым. Перш за ўсё — малы попыт.
“Трэба ўлічваць, што дзяржаўныя кампаніі ці кампаніі са складанай бюракратычнай сістэмай маюць такую асаблівасць нацыянальнага характару, як “абы ціха было”, — распавёў аб сваім вопыце крэатыўны дырэктар рэкламнага агенцтва “Янка” Ян Карлаў. — Для таго каб зацвердзіць рэкламную кампанію на беларускай мове, трэба ўпэўніць вялікую колькасць людзей у тым, што гэта патрэбна”.
На ўсе апраўданні рэкламшчыкаў з нагоды таго, што беларуская мова неэфектыўна ў іх бізнесе, каардынатар грамадска-культурнай кампаніі “Будзьма беларусамі” Алена Макоўская зазначае, што 37% беларусаў лічаць: рэклама павінна гучаць толькі па-беларуску.
“Хочаце, каб беларуская мова была больш папулярнай? — задае рытарычнае пытанне і адразу дае адказ Аляксандр Васілевіч. — Выдавайце на ёй Гары Потэра, калі ён яшчэ не выйшаў па-руску. У рэшце рэшт, прыдумайце ненармаваную беларускую лексіку!”
ТЫМ ЧАСАМ
Большасць беларускамоўных рэкламных праектаў сёння рэалізуюцца ў інтэрнеце. З падрыхтоўкай новага законапраекта аб рэгуляванні сусветнага сеціва павялічваецца небяспека таго, што беларускамоўная рэклама будзе выціснута і з гэтага поля.
“На жаль, у нас няма дакладнага меркавання па гэтым пытанні, — адказаў “Народнай Волі” Аляксандр Васілевіч. — Усё, што я чытаў наконт новых указаў, пастаноў, мне не зразумела. Што мы атрымаем у выніку, цяжка сказаць. Безумоўна, жорсткае рэгуляванне з боку дзяржавы абваліць рэкламны рынак у інтэрнеце”.





галоўнае онлайн:


Навіны
абмеркаванне
В.Зарецкий (10.06.2010 16:42)
Прошу белорусов извинить меня. Но что получилось бы, если сегодня меньшинство итальянцев потребовало бы введения латыни вместо итальянского языка? И почему индийцы не хотят отказаться от языка колонизаторов-английского. И почему в самой раздемократической стране - Англии- нет демонстраций против памятника КРОМВЕЛЮ, который, отрубив голову королю, установил такую личную диктатуру, которая королю и не снилась.