bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №90-91 (3220-3221) - "ГАСТРОЛЬ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ГАСТРОЛЬ

Квіткі на Сцінга будуць каштаваць 1,5 мільёна

Аўтар: I 10 чэрвеня 2010 г.

Сезон надзвычайных музычных імпрэз у Мінску працягваецца. Днямі стала вядома, што легендарны брытанскі музыка Сцінг даў згоду на канцэрт у беларускай сталіцы.

“Калі ты танчыш з д’яблам, варта слухаць музыку”, — гэта цытата з культавага фільма рэжысёра Гая Рычы “Карты, грошы, два ствалы”, у якім спявак Сцінг сыграў невялікую ролю. 18 верасня ў “Мінск-Арэне” можна будзе пачуць д’ябальскі прыгожыя песні ў выкананні аднаго з самых папулярных музыкаў свету.

Кумір некалькіх пакаленняў меламанаў дасць канцэрт разам з брытанскім каралеўскім сімфанічным аркестрам пад кіраўніцтвам Сцівена Мерк’юрыо.

Варта адзначыць, што кошты квіткоў на канцэрт Сцінга будуць дасяжныя для розных людзей. Самыя танныя квіткі абыдуцца ў 150 тысяч, а вось за першыя рады партэра прыйдзецца аддаць немалую для Беларусі суму — 1,5 мільёна.

У Мінск спявак прыедзе ў межах свайго сусветнага турнэ ў падтрымку новага дыска Symphonicity. Па шчырасці, альбом не зусім новы. Складанка запісана разам з брытанскім каралеўскім сімфанічным аркестрам і ўтрымлівае новае бачанне старых хітоў Сцінга. І справа не ў тым, што стары конь, як вядома, баразны не псуе. У альбоме сабраны не проста перазапісаныя кампазіцыі, для некаторых ствараліся цалкам новыя аранжыроўкі. Сваю лепту ў новы вобраз старых песень уносілі самыя лепшыя аранжыроўшчыкі і музыкі, у працы над Symphonicity прымаў удзел нават ветэран еўрапейскай сцэны Мішель Легран.

На канцэрце ў Мінску Сцінг будзе выконваць толькі лепшыя і самыя папулярныя кампазіцыі, сярод якіх Englishman in New York, Fragile, Russians і іншыя.

У адрозненне ад большасці зорак, якія апошнім часам радавалі сваім з’яўленнем Мінск, Сцінг мае даволі сціплую па зорных мерках біяграфію. Ён ужо шмат гадоў жыве з адной жанчынай і займаецца экалогіяй. У яго гонар нават назвалі асобны від бразільскіх драўняных жаб — Dendropsophus stingi.

Але ў асобе Сцінга ёсць і іншы бок. На пачатку 2010 года яго абвінавацілі ў ангажаванасці і лжывасці. А ўсё таму, што спявак, асабістыя накапленні якога складаюць каля 150 мільёнаў еўра, спяваў на канцэрце, арганізатары якога стала дачка прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава. Зайздроснікаў шакіраваў памер ганарару зоркі, бо Сцінгу заплацілі больш за мільён фунтаў стэрлінгаў.

Акрамя гэтага, Сцінг выступіў за легалізацыю марыхуаны. Па яго меркаваннях, лепш было б аддаць грошы, якія ЗША выдаткоўвае на ўтрыманне тых, хто гандлюе лёгкімі наркотыкамі ў турмах, на дабрачыннасць ці барацьбу з глабальным пацяпленнем.

 

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл