Савет Рэспублікі даў дазвол…
Савет Рэспублікі 15 чэрвеня ў закрытым рэжыме разгледзеў пытанне "Аб прадстаўленні старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2010 г. № 21/1440 нс "Аб дачы згоды на распачынанне крымінальнай справы ў дачыненні да Карпуця А.І.".
Аркадзь Карпуць -- намеснік старшыні пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні. У склад верхняй палаты чацвёртага склікання быў абраны ад Гродзенскай вобласці. Узначальваў Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў. Зараз, зыходзячы з інфармацыі на сайце Савета Рэспублікі, "не працуе".
Інфармацыя аб затрыманні Карпуця з'явілася на пачатку красавіка. У Генеральнай пракуратуры і пракуратуры Гродзенскай вобласці каментаваць яе адмовіліся.
У адпаведнасці з артыкулам 47 закона аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, на працягу тэрміну сваіх паўнамоцтваў яны "могуць быць затрыманы, іншым чынам пазбаўлены асабістай волі толькі з папярэдняй згоды адпаведнай палаты, за выключэннем выпадкаў учынення здрады дзяржаве, іншага асабліва цяжкага злачынства, а таксама затрымання на месцы ўчынення злачынства". Крымінальная справа ў дачыненні да дэпутата Палаты прадстаўнікоў і члена Савета Рэспублікі можа быць распачата толькі генеральным пракурорам або асобай, якая выконвае яго абавязкі, з папярэдняй згоды адпаведнай палаты і разглядаецца Вярхоўным судом.





галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
абмеркаванне