bulletгалоўнае онлайн:

Выбары

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Ярмошына пакуль не гатовая праводзіць выбары ўвосень

Аўтар: I 15 чэрвеня 2010 г. 14:53 I Каментарыі (0)
Аднак на думку экспертаў, эканамічная сітуацыя ў краіне падштурхоўвае ўлады прызначыць прэзідэнцкія выбары як мага раней.
Дэпутаты пакуль не абмяркоўвалі пытанне аб прызначэнні прэзідэнцкіх выбараў і нават не атрымлівалі адпаведнага дакумента. Пра гэта Еўрарадыё распавёў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі, каментуючы інфармацыю пра тое, што выбары могуць адбыцца ўжо 26 верасня.

Да гэтай даты, паводле словаў Лідзіі Ярмошынай, не гатовы і Цэнтрвыбаркам.

Лідзія Ярмошына: “Цэнтральная камісія, зразумела, пакуль яшчэ не гатовая да такога тэрміна, бо ў нас толькі аддадзена ў друк брашура з электаральнай статыстыкай па мясцовых выбарах. І мы толькі пачалі падрыхтоўку дакументаў, метадычных тлумачэнняў, форм дакументаў, якія спатрэбяцца на прэзідэнцкіх выбарах”.

Але дадала, што выбарчая камісія мусіць быць заўжды гатовая да няштатных сітуацый. І калі выпадзе, што выбары прызначаць на верасень, то ЦВК здолее паэтапна распланаваць працу і падрыхтавацца да абрання прэзідэнта краіны.

Еўрарадыё апытала экспертаў, якая дата выбараў больш выгадная для ўладаў і апазіцыі. Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі мяркуе, што для ўлады лепш, каб выбары прайшлі як мага раней.

Раман Якаўлеўскі: “Для Лукашэнкі выгадней правесці выбары як мага раней. Існуюць вядомыя і невядомыя праблемы з Расіяй — у першую чаргу гэта тычыцца газу, а таксама зніжэння ўзроўню жыцця не толькі з-за кошту на энерганосьбіты, але і на звычайныя тавары”.

А вось выгадную для апазіцыі дату выбараў эксперт назваць не здолеў. На яго думку, на сёння няма адзінай апазіцыі, адзінага кандыдата і саміх выбараў, а таму дэмакратычныя лідэры могуць толькі разважаць на гэтую тэму.

З тым, што правесці выбары яшчэ сёлета ўвосень выгадней для ўлады, згодны і палітолаг Аляксандр Класкоўскі.

Аляксандр Класкоўскі: “Маскоўскі чыннік зараз стаў як ніколі пагрозлівы. Пасля гэтага візіту ў Маскву, які быў не вельмі ўдалым, мяркуючы па ўсім, прычына трывогі яшчэ больш узмацняецца. І ўзмацняюцца аргументы на карысць таго, каб пракруціць выбары датэрмінова”.

Што ж тычыцца апазіцыі, то Класкоўскі адзначае: ёй выгадней, каб выбары прайшлі 6 лютага. Але і такая фора, лічыць палітолаг, наўрад ці дазволіць дэмакратам кансалідавацца, абраць адзінага і распрацаваць сапраўды пераможную стратэгію.

Эканаміст Леанід Заіка ўпэўнены, што дату выбараў прадыктуе эканоміка, а яна падказвае ўладам паспяшацца.

Леанід Заіка: “Цяпер пікавая сітуацыя, бо ўзніклі непрыемныя эканамічныя праблемы: адсутнасць нафты для высокіх прыбыткаў для прадстаўнікоў улады, пагаршэнне адносінаў з Расіяй і вельмі праблематычныя перспектывы паставак энергарэсурсаў, у прыватнасці газа, па высокім кошце. Таму выбары трэба рабіць як мага раней, у гэтым зацікаўлена ўлада”.

Да таго ж, кажа, падчас лютаўскіх выбараў у прэзідэнта могуць спытацца пра абяцаны заробак у 500 долараў да канца 2010 года. Якога, лічыць эканаміст, не дасягнуць, нават калі беларускаму кіраўніцтву дадуць на некалькі месяцаў “пакарыстацца” “Газпрамам”.

Але ж старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына мяркуе, што не варта спяшацца, і выступае за прызначэнне выбараў на 6 лютага 2011 года.

Лідзія Ярмошына: “Мяне цалкам задавальняе, падабаецца нават, дата 6 лютага. Яна дае магчымасці і сесіі распачацца, і ўсім адпачыць, і пачаць працаваць у звычайным працоўным рэжыме. Я лічу, што гэтая дата з’яўляецца аптымальнай”.

Дату прэзідэнцкіх выбараў, згодна з яе словамі, павінны абраць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, узгадніўшы ўсё з іншымі “зацікаўленымі” структурамі. Адной з якіх з’яўляецца і Цэнтрвыбаркам. Але пакуль іх на абмеркаванне гэтага пытання не запрашалі.
Крынiца: Еўрарадыё
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
Дадаць каментарый
Captcha

Свежы нумар
(№19-20 (3558-3559))

Надоело! Честно говоря, абсолютно неважно, кто, кому и за что дал пенделя. Неинтересно уже. Надоело.
Грабли популизма, или Как у нас поднимают «бумажную» зарплату Белорусский обыватель вновь находится под впечатлением очередных уверений чиновников, что к концу года среднебелорусская зарплата обретет свои докризисные параметры.
Скандал За дурной головой и ногам неспокойно.
Заступілася пракуратура... Нечакана для ўсіх на бок ініцыятараў стварэння незалежнага прафсаюза на ўнітарным прадпрыемстве “Граніт” стаў пракурор Брэсцкай вобласці Сяргей Хмарук.
Противостояние – Санников подписал прошение о помиловании! — Нет, не подписал! — Его заставили! Знаете, какие у них там возможности! — Да ерунда все это! Ну сломался человек! С кем не бывает!
«Нас хвалюе не столькі моцны мароз, колькі наш заробак...» Як пачуваюцца людзі на сваіх рабочых месцах, асабліва тыя, хто па роду сваёй дзейнасці вымушаны сутыкацца з марозам твар у твар? Спрабую высветліць тое, маніторачы некаторыя прадпрыемствы...
Бутерброд с икрой для Янки Купалы Малоизвестные и секретные эпизоды из биографии поэта
Бывшему замминистра внутренних дел не дали свидание с женой А вот адвокат регулярно встречается с Евгением Полуднем.

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

ГАЛАСАВАННЕ

Что мешает оппозиции добиться успеха?

Авторитарный режим
Отсутствие системного подхода
Бездействие и инертность
Далёкость от народа
Неумение сформулировать привлекательную альтернативу
Дефицит героев
Оппозиция в сговоре с властью
Состояние общества («народ хворы»)
Пассивность заинтересованных в переменах граждан
Вынікі|Усе галасаванні

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл