bulletгалоўнае онлайн:

Выбары

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Саннікаў у Барысаве: «Людзі гатовыя памяняць уладу»

Аўтар: I 15 чэрвеня 2010 г. 17:43 I Каментарыі (1)
Лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў наведаў з працоўным візітам горад Барысаў.
Андрэй Саннікаў сустрэўся з дэмакратычнымі актывістамі, грамадскімі дзеячамі, праваабаронцамі і журналістамі горада.

«Барысаўцы заўсёды адрозніваліся сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Можна ўзгадаць, што ва ўсе палітычныя кампаніі ў Барысаве праходзілі акцыі з патрабаваннямі свабоды і дэмакратыі для Беларусі, у падтрымку нашага нацыянальнага сцяга, з патрабаваннем вызваліць палітычных вязняў.

На гэтай сустрэчы мы не толькі абмяркоўвалі мінулыя акцыі, але і казалі пра прэзідэнцкую кампанію, пра тое, у якой Беларусі мы хочам жыць. Людзей цікавіць, перш за ўсё, тое, што датычыць непасрэдна іх жыцця, а таксама развіццё краіны ў цэлым, яе стасункі з навакольным светам. Шмат было канкрэтных пытанняў пра стан эканомікі, сацыяльную сферу, ахову здароўя. Дарэчы, як мне сказалі, у Барысаве проста жудасная сітуацыя з медыцынскімі ўстановамі. У горадзе неўзабаве ўзнікне арганізацыя па абароне правоў пацыентаў шпіталёў.

Калі казаць пра прэзідэнцкія выбары, якія маюць адбыцца, дык можна ў чарговы раз адзначыць, што цяперашняя ўлада ніяк не задавальняе людзей. Яны гатовыя зрабіць усё, каб гэтую ўладу памяняць», - адзначыў палітык у інтэрв'ю сайту charter97.org.

Кіраўнік мясцовага моладзевага аб'яднання «Волат» Зміцер Бародка адзначыў вялікую цікавасць барысаўскіх дэмакратаў да сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты.

«Зараз праходзіць шэраг паездак Андрэя Саннікава па рэгіёнах. На сувязь выходзяць актывісты шмат якіх арганізацыяў, якія хочуць пачуць праграму лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», задаць яму пытанні, даведацца, як дзейнічаць напярэдадні і пасля прэзідэнцкіх выбараў. На сустрэчы ў Барысаве былі не толькі актывісты «Еўрапейскай Беларусі», але і сябры іншых арганізацыяў. Ідзе зваротная сувязь, ёсць вялікая цікавасць», - адзначыў Зміцер Бародка.

Крынiца: Хартыя'97
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаваць

Андрей (16.06.2010 02:00)

Увы, пока круг общения некоторых претендентов на власть ограничен «дэмакратычнымі актывістамі, грамадскімі дзеячамі, праваабаронцамі і журналістамі». Отсюда и представление о том, что «цяперашняя ўлада ніяк не задавальняе людзей. Яны гатовыя зрабіць усё, каб гэтую ўладу памяняць». Но бюллетени в урну для голосования опускают не только те, кто понимает претендентов «по умолчанию»... Декабристы уже проснулись, но от народа они еще страшно далеки. Потому из века в век и повторяется Сенатская площадь.

Дадаць каментарый
Captcha

Свежы нумар
(№19-20 (3558-3559))

Надоело! Честно говоря, абсолютно неважно, кто, кому и за что дал пенделя. Неинтересно уже. Надоело.
Грабли популизма, или Как у нас поднимают «бумажную» зарплату Белорусский обыватель вновь находится под впечатлением очередных уверений чиновников, что к концу года среднебелорусская зарплата обретет свои докризисные параметры.
Скандал За дурной головой и ногам неспокойно.
Заступілася пракуратура... Нечакана для ўсіх на бок ініцыятараў стварэння незалежнага прафсаюза на ўнітарным прадпрыемстве “Граніт” стаў пракурор Брэсцкай вобласці Сяргей Хмарук.
Противостояние – Санников подписал прошение о помиловании! — Нет, не подписал! — Его заставили! Знаете, какие у них там возможности! — Да ерунда все это! Ну сломался человек! С кем не бывает!
«Нас хвалюе не столькі моцны мароз, колькі наш заробак...» Як пачуваюцца людзі на сваіх рабочых месцах, асабліва тыя, хто па роду сваёй дзейнасці вымушаны сутыкацца з марозам твар у твар? Спрабую высветліць тое, маніторачы некаторыя прадпрыемствы...
Бутерброд с икрой для Янки Купалы Малоизвестные и секретные эпизоды из биографии поэта
Бывшему замминистра внутренних дел не дали свидание с женой А вот адвокат регулярно встречается с Евгением Полуднем.

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

ГАЛАСАВАННЕ

Что мешает оппозиции добиться успеха?

Авторитарный режим
Отсутствие системного подхода
Бездействие и инертность
Далёкость от народа
Неумение сформулировать привлекательную альтернативу
Дефицит героев
Оппозиция в сговоре с властью
Состояние общества («народ хворы»)
Пассивность заинтересованных в переменах граждан
Вынікі|Усе галасаванні

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл