Для Раманчука ў Бабруйску заляў няма
Аўтар: I 16 чэрвеня 2010 г. 17:40 I Каментарыі (1)
У Бабруйску для правядзеньня публічнай прэзэнтацыі перадвыбарчай праграмы кандыдата на прэзыдэнта ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука няма памяшканьняў. Кіраўнік гарадзкой партыйнай арганізацыі Віктар Бузінаеў цьвердзіць, што ён наведаў не адзін дзясятак уладальнікаў памяшканьняў, аднак усе яны адмовіліся здаваць іх у арэнду.
Віктар Бузінаеў: «Я зьвяртаўся таксама да кіраўніцтва лядовага палацу „Бабруйск-арэна“. Там ёсьць вялізная канфэрэнц-заля. Спачатку там пагадзіліся здаць яе ў арэнду. Калі я сказаў, што арандаваць яе будзе Аб’яднаная грамадзянская партыя, адразу ж адмовілі. Неафіцыйна паведамілі, што ёсьць указаньне не даваць памяшканьняў для мерапрыемстваў недзяржаўных грамадзкіх і партыйных арганізацыяў. У таварыстве глуханямых справа дайшла да заключэньня дамовы. Нават пасьпеў аплаціць арэнду. Вырашыў быў даць рэкляму пра прэзэнтацыю ў гарадзкія газэты. Там, каб яе аформіць, патрабуецца копія дамовы на арэнду, я па яе пайшоў, і тут мне патэлефанаваў кіраўнік таварыства й паведаміў, што дамову скасоўвае. У іх адразу зьявіліся нейкія мерапрыемствы, і заля занятая. Неафіцыйна я даведаўся, што кіраўніцтву таварыства тэлефанавалі зь Менску й забаранілі з намі мець справы. Такім чынам, мае пошукі аказаліся марнымі».
Як кажа спадар Бузінаеў, ад правядзеньня прэзэнтацыі праграмы Яраслава Раманчука ў Бабруйску актывісты АГП не адмовіліся. Яна абавязкова адбудзецца, але ў іншым фармаце — непублічным. Дата яе правядзеньня пакуль ня вызначаная.
Як кажа спадар Бузінаеў, ад правядзеньня прэзэнтацыі праграмы Яраслава Раманчука ў Бабруйску актывісты АГП не адмовіліся. Яна абавязкова адбудзецца, але ў іншым фармаце — непублічным. Дата яе правядзеньня пакуль ня вызначаная.
Крынiца: Радыё Свабода





галоўнае онлайн:


Навіны
абмеркаваць
Андрей (17.06.2010 22:28)
О Наполеоне ходила легенда, будто бы он заговорён от ранений. На самом же деле ранен он бывал неоднократно. Но скрывал это, не жаловался никому, кроме личных лекарей. А те молчали под страхом наказания. Нельзя было сообщениями о ранах генерала деморализовать армию... Нельзя, господа, сообщениями о политических неудачах деморализовать и своих приверженцев и прочий электорат. Вот незадачливый руководитель местной парторганизации. Он не нашел нестандартного решения для презентации программы кандидата. Пошел по шаблону «аренда помещения». Утверждает даже, что успел навестить «не один десяток» владельцев помещений. В отличие от Остапа Бендера, знавшего 400 способов отъема денег, наш бобручанин знал только один способ презентации, но зато воспользовался им «не один десяток» раз. И, естественно, получил от ворот поворот. Ну, ладно, не справился человек, не явил креатива, ну, бывает. Но зачем при этом жаловаться на весь белый свет? Зачем звонить в колокол Радыё Свабода? Зачем продолжать ваять образы неудачников-эксгибиционистов? Ёлки-палки! Скоро уж 20 лет — одни жалобы, ни одной радостной новости. Все по шаблону «униженных и оскорбленных». А народ это видит, молчит и расходится. Потому что невыносимо.
Дадаць каментарый