bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №92-93 (3222-3223) - "ГАВАРЫ ПРАЎДУ!"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ГАВАРЫ ПРАЎДУ!

За вуліцу Быкава — больш за 50 тысяч мінчан

Аўтар: I 14 чэрвеня 2010 г.

Усім вядома, што ў Васіля Быкава ніколі не было вершаў, таксама як і няма пакуль у беларускай сталіцы вуліцы, названай імем гэтага выбітнага беларуса. Выправіць становішча ўжо даўно надумалі актывісты кампаніі “Гавары праўду!”. Яны наладзілі збор подпісаў за перайменаванне вуліцы Ульянаўскай, якая знаходзіцца ў цэнтры Мінска, у вуліцу Быкава.

Многія мінчане станоўча паставіліся да гэтай задумы. Свае подпісы пад заявай паставіла каля 52 тысяч чалавек. Але для двухмільённага горада ці не кропля ў моры?

“Я думаю гэтых подпісаў дастаткова, — кажа эксперт кампаніі “Гавары праўду!” Аляксандр Фядута. — Мы не ведаем дакладна колькасць тых ветэранаў, якія прасілі прэзідэнта Лукашэнку перайменаваць праспект Скарыны і праспект Машэрава. Думаю, іх было не больш”.

Спадар Фядута не выключае, што з’яўленне ў Мінску вуліцы Быкава толькі пачатак. Наступным крокам павінен стаць помнік народнаму пісьменніку.

“Я лічу, што помнік Быкаву неабходны, але тут трэба збіраць не подпісы, а грошы, — падзяліўся з “Народнай Воляй” эксперт. — На помнік Пушкіну ў Маскве збіралі грошы... Нават помнік Міхаілу Мураўёву Віленскаму, якога сёння ўжо няма ў Вільні, такама будавалі за сабраныя грошы.

Мы пачнём з таго, што пераймянуем вуліцу, а другім крокам можа быць збор грошай на помнік”.

Таксама спадар Фядута адзначыў, што пакуль у Мінску няма ні вуліцы, ні помніка знакамітаму пісьменніку, няблага было б хаця б усталяваць мемарыяльныя дошкі там, дзе ён жыў.

Заўважым, што збор подпісаў яшчэ працягваецца, пасля чаго дакументы будуць перададзены ў Мінгарвыканкам.

 

Тэмы: СпецRSS
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл