bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №92-93 (3222-3223) - "ПАМЯЦЬ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ПАМЯЦЬ

Першы помнік жаўнерам УНР у Беларусі

Аўтар: I 14 чэрвеня 2010 г.

Помнік жаўнерам Украінскай Народнай Рэспублікі адкрыюць у Брэсце. Мемарыяльны знак з'явіцца на месцы пахавання вайскоўцаў, але само месца яшчэ дакладна не вызначана і мусіць быць прыведзена ў належны стан.

Ініцыятыву, якая належыць навукова-педагагічнай арганізацыі ўкраінцаў "Берагіня", падтрымала генеральнае консульства Польшчы і Украіны ў Брэсце. Быў складзены ліст да Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, якое ў сваю чаргу таксама падтрымала ідэю і паабяцала накіраваць салдат для правядзення неабходных работ па ўшанаванні памяці. Намеснік старшыні таварыства "Берагіня" Віктар Місіюк адзначае, што ў Брэсце адбылася самая найвялікшая трагедыя войска УНР:

— Афіцэры і салдаты ў сваёй большасці памерлі. Гэта было адно з самых масавых месцаў гібелі палонных у лагерах для салдат, але ў сувязі з тым, што ў свеце адбываліся іншыя вайсковыя падзеі, гэта стала адной са шматлікіх трагедый 1919 года. Канечне, з-за ланцуга розных больш важных падзей таго часу яна неяк забылася. Але, сапраўды, у 1919 годзе гэта была адна з найвялікшых трагедый у лагерах. Пра гэта пісаў нават Чырвоны Крыж у Жэневе.

Сваю падтрымку выказваў і Януш Куртыка, які кіраваў Інстытутам нацыянальнай памяці і загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам. Цяпер завяршаецца праца па дакладным вызначэнні месца пахавання жаўнераў.

Нагадаем, што дыскусія пачалася пасля публікацыі вялікага артыкула Аляксандра Міцюка ў рэгіянальнай газеце "Заря" "Ахвяры невядомай вайны". У гэтым артыкуле былі выкладзены малавядомыя факты аб тым, што пры польскім кіраванні ў Брэсцкай крэпасці размяшчаліся адразу шэсць лагераў для ваеннапалонных, куды ў 1919 годзе патрапілі салдаты і афіцэры войска Украінскай Народнай Рэспублікі. З пяці тысяч палонных украінцаў дамоў вярнулася менш за дзве тысячы. Астатнія загінулі на брэсцкай зямлі, а месца іх пахавання невядома і дагэтуль.

Ян Бязручка, Радыё Рацыя.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

Kandrat (15.06.2010 15:47)

http://new.racyja.com/news/pershy-pomnik-zhauneram-unr-u-belarusi

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл