bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №92-93 (3222-3223) - "РАКУРС"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

РАКУРС

Каровы-рэкардсменкі

Аўтар: I 14 чэрвеня 2010 г.

Завяршыўся традыцыйны штогадовы форум працаўнікоў беларускай сельскай гаспадаркі — выстава «Белагра-2010». Сябе паказаць і на іншых паглядзець сабраліся ў гэтым годзе недалёка ад вёскі Сеніца, што пад Мінскам, ўдзельнікі выставы “Белагра-2010”.

Прапанаваць свае дасягненні прыехалі лепшыя гаспадаркі краіны, у тым ліку і прадстаўнікі ДУСП “Племзавод “Мухавец”. Галоўны гонар прапрыемства — яго каровы, якія здзіўляюць працаўнікоў сельскай гаспадаркі сваімі надоямі. У якасці прадстаўніцы Брэсцкай воблаці пад Мінск прыехала карова Лясная, якая дае каля 12 тысяч кілаграмаў малака ў год!

“Ніякіх сакрэтаў у нашых кароў няма, — распавяла “Народнай Волі” ветэрынарны ўрач “Мухаўца” Наталля Канцэвіч. — Зараз яны выпасваюцца на лузе, кожная атрымлівае спецыльныя камбікормы строга з улікам патрэб і колькасці ўдою”.

Лясная — карова чорна-пярэстай пароды — толькі адна са шматлікага статка племзавода “Мухавец”. Кожная карова на прадпрыемстве замацавана за пэўнай даяркай, якая сочыць за станам жывёлы, даглядае яе. Для дойкі выкарыстоўваецца тэхніка машыннага даення.

Як паведаміла “Народнай Волі” ветэрынарны ўрач прадпрыемства, хоць надоі Лясной некаторыя і называюць сенсацыйнымі, але гэта не самая лепшая карова ў “Мухаўцы”. Каля 60 галоў у статку гападаркі маюць сярэднегадавы ўдой у памеры 11—12 тысяч кілаграмаў. У шасці кароў “Мухаўца” сярэднегадавы паказчык складае 13—14 тысяч кілаграмаў малака ў год. Самы вялікі гонар прадпрыемства — гэта каровы Стужачка, Незнаёмка і Кропелька. Гэта насамрэч цуд-каровы, бо іх прадукцыйнасць — звыш за 14 тысяч кілаграмаў.

“Мы прывезлі з сабою Лясную не толькі таму, што яна мае даволі высокія надоі, — патлумачыла “Народнай Волі” “гаспадыня” Лясной. — У рэшце рэшт, наша гаспадарка мае тры лепшыя каровы краіны. Жывёлы цяжка пераносяць дарогу, усё ж такі ехаць нам з Брэсцкай вобласці, і рызыкаваць самымі лепшымі мы не можам. А Лясная нармальна пераносіць транспарціроўку, таму яна і прыехала на “Белагра”.

Нягледзячы на трыццаціградусную спёку, Лясная была вельмі спакойнай, і нават складвалася ўражанне, што карова пазіруе перад фотакамерай.

Дарэчы, выстава “Белагра-2010” сабрала на полі каля Слуцкай трасы самых разнастайных прадстаўнікоў жывёлагадоўлі. Людзі ехалі з горада, каб паглядзець на жывых цэсарак, агромністых біцюгоў, быкоў, пагладзіць козлікаў і пакарміць сапраўдных экзатычных страусаў...

Фота аўтара.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл