bulletгалоўнае онлайн:

Навіны

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

На наступным тыдні ў Беларусі зноў стане горача

Аўтар: I 18 чэрвеня 2010 г. 15:48
У гэтыя выхадныя дні Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам актыўных атмасферных франтоў, якія прыйшлі з Заходняй Еўропы.
Пра гэта паведаміла начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

Гэтай ноччу па паўднёвым захадзе, а днём на большай частцы тэрыторыі краіныі пройдуць дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.
Днём па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях месцамі чакаюцца моцныя дажджы.

Вецер паўднёва‑ўсходні, ад 5 да 10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў за секунду. Днём у асобных раёнах скорасць ветру ўзмоцніцца да 15‑20 метраў за секунду. Тэмпература паветра ноччу складзе 10‑17 градусаў вышэй за нуль.
Днём прагназуецца 16‑22 градусы цяпла, па ўсходзе паветра прагрэецца да 26 градусаў.

Прыкладна такім жа чакаецца надвор’е ў нядзелю, 20 чэрвеня. Тэмпература паветра ноччу складзе 12‑18 градусаў цяпла. Днём будзе 18‑24 градусы вышэй за нуль, па ўсходняй палове краіны — плюс 25‑30 градусаў.

У пачатку наступнага тыдня ўзмоцняцца паўднёва‑ўсходнія вятры, з якімі ў Беларусь пачне паступаць вельмі цёплае паветра з поўдня еўрапейскай часткі Расіі.

Тэмпература паветра ў начны час аж да чацвярга, 24 чэрвеня, чакаецца 13‑20 градусаў цяпла.
Днём паветра прагрэецца да 22‑29 градусаў, па ўсходзе краіны — 30‑32 градусаў.

Месцамі будуць праходзіць кароткія летнія дажджы з навальніцамі.
Крынiца: Наша Ніва
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл