bulletгалоўнае онлайн:

Выбары

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Ці будзе ў Беларусі жанчына-прэзідэнт?

Аўтар: I 21 чэрвеня 2010 г. 16:33 I Каментарыі (2)

Пакуль пра свае прэзідэнцкія амбіцыі ў голас заявілі толькі мужчыны. Але ў адной з мінулых прэзідэнцкіх кампаній прымала ўдзел і экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Наталля Машэрава. Сацыёлагі тады адзначалі, што яе рэйтынг амаль імгненна наблізіўся да 30 працэнтаў. І справа была не толькі ў прозвішчы знакамітага бацькі Наталлі Пятроўны...

Ці мае намер Наталля Машэрава зноў пайсці ў прэзідэнты? Што яна думае пра тых, хто ўжо абвясціў пра свой намер замяніць Аляксандра Лукашэнку? І калі яна сама не пойдзе ў прэзідэнты, то ці будзе некага падтрымліваць?

На гэтыя і некаторыя іншыя пытанні Наталля Пятроўна адказала ў эксклюзіўным інтэрв’ю карэспандэнту “Тут і цяпер”.

— Наталля Пятроўна, раскажыце, ці збіраецеся вы прымаць удзел у прэзідэнцкіх выбарах?

— Не, не збіраюся. Шчыра кажучы, я нават не ведаю, хто канкрэтна ўжо заявіў аб намеры пайсці на выбары. Не сачу за палітыкай і палітыкамі. А ісці самой... Такога нават і ў думках няма.

— А чаму вы так раптоўна сышлі з палітычнага небасхілу?

— Прычын шмат, але цяпер гэта ўжо не вельмі цікава. Сёння зусім іншая рэальнасць. Чаго да гэтага вяртацца?

— Наколькі я разумею, з палітыкі вы сышлі назаўсёды?

— У прэзідэнты дакладна не пайду. Але ж палітыка складаецца не толькі з улады.

— Мне падаецца, што вы крыху хітруеце, кажучы, што цяпер наогул не цікавіцеся палітыкай.

— Абсалютна шчыра кажу! Пасады — гэта не самае галоўнае ў палітыцы. У жыцці нашай краіны я звяртаю ўвагу на абсалютна іншыя рэчы. Наша з вамі жыццё, будучыня — вось што мяне цікавіць. А барацьба за пасаду — не. Дарэчы, і ніколі не цікавіла. Не дзеля ж прэзідэнцтва ўдзельнічаеш у палітыцы і нават у прэзідэнты ідзеш. (Ну, гэта я пра сябе кажу.)

Цікава атрымліваецца: многія тэлефануюць, каментары нейкія просяць, а вы — малайчына, прама запыталіся, іду я на выбары ці не...

— Дарэчы, калі тэлефануюць, можа, просяць падтрымаць некага з кандыдатаў?

— Не. А навошта? Я толькі шкоду нанясу, бо занадта адыёзная фігура. Дый тым людзям, якія да ўлады рвуцца, я не патрэбна...

Мне нядаўна патэлефанавалі і сказалі, што на выбары ўжо быццам бы заявіліся дзесяць мужчын. А я нават толкам не ведаю, хто і што. Муж спрабуе нешта распавесці, а я гляджу на яго такімі вачыма, што ён нават не адважваецца зноў узнімаць гэтую тэму. Мне проста нецікава гэта...

Няхай гэты кацёл кіпіць. Я ўпэўнена, што ад яго нічога не залежыць. Мо заўтра сітуацыя і зменіцца, а сёння...

— Можа, трэба, як кажуць французы, пашукаць жанчыну? Глядзіш, і прэзідэнцкая кампанія прайшла б больш цікава...

— Не думаю. Не наспеў час. І грамадства наша, як мне падаецца, не гатова для таго, каб абраць прэзідэнтам жанчыну. Мы сёння, так бы мовіць, на пераходзе ад адной краіны да іншай. І ў нас змагаюцца за ўладу. А там, дзе мужчыны б’юцца, жанчыне проста не знаходзіцца месца. І не таму, што не вылучаюць, што няма годных жанчын — проста няма месца. А пры такой сістэме жанчына не можа быць запатрабавана. Яна можа стаць прэзідэнтам у стабільным грамадстве. Спантанна ў Беларусі жанчына на пасаду прэзідэнта не прыйдзе, а іншых варыянтаў пакуль не прадбачыцца. У жанчыны зусім іншая псіхалогія. Яна больш стварае, чым разбурае. Для гэтага неабходна, каб зоркі сышліся. Але Беларусь пакуль не гатова для таго, каб абраць прэзідэнтам жанчыну. Дый жанчына не гатова стаць тут прэзідэнтам...

— Атрымліваецца, што цяпер Наталля Машэрава сканцэнтравалася на самой сабе, сям’і і доме?

— Вы ведаеце, колькі ў мяне ўнукаў? Сямёра! Старэйшым — 20—21, малодшым — два гады і 11 месяцаў (сын падарыў мне ўнукаў-блізнятаў). Таму сумаваць няма калі.

Маё жыццё складаецца з пэўных этапаў, і яны вельмі выразна падзелены. Я нават кажу, што пражыла не адно жыццё, а адразу некалькі, прычым кожнае — вельмі цікавае. І кожны кавалак жыцця дыктуе свае прыярытэты. Альбо я сама іх адшукваю. І зараз я вам вельмі шчыра кажу: не хачу ў палітыку, не павёрнута ў той бок. Іншыя праблемы вырашаю...

ТЫМ ЧАСАМ

Вольга Абрамава: “МНОГІЯ ГАТОВЫ БАЧЫЦЬ ЖАНЧЫНУ НА ПЕРШАЙ РОЛІ Ў ДЗЯРЖАВЕ...”

Экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава гаворыць, што жанчыне складаней знайсці фінансавы рэсурс на перадвыбарную кампанію.

— Перад тым, як пачаць нейкую справу, трэба знайсці рэсурс, — гаворыць Вольга Міхайлаўна. — Наша грамадства, на самай справе, далёка не такое патрыярхальнае, як думаюць некаторыя. І многія грамадзяне гатовы бачыць жанчыну на першай ролі ў дзяржаве. Дзве траціны грамадства гатовы. Як правіла, гэта тыя, хто жыве ў гарадах — і ў вялікіх, і ў малых. А вось эліта — яна кансерватыўная і лічыць, што палітыка — мужчынскі занятак. Так мяркуюць і тыя, хто мог бы падтрымаць жанчыну-кандыдата рэсурсамі.

Многія гатовы разглядаць жанчыну ў выбарчай кампаніі толькі на другім плане. Жанчына можа значна падмацаваць пазіцыі каго-небудзь з кандыдатаў, асабліва калі яна вядомая і карыстаецца даверам у грамадзян. Тыя, хто мог бы фінансава падтрымаць жанчыну на выбарах, памылкова лічаць, што няма сэнсу марнаваць на яе сродкі, бо яна ўсё роўна не пераможа. На мой погляд, беларускае грамадства якраз чакае жанчыну. І гэта быў бы нечаканы ход…


Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаваць

Aleh (24.06.2010 01:39)

Если кто и ждёт женщину у власти, то только та часть"грамадства" которая и состоит из самих женщин. Ещё Беларуси только матриархата и не хватало для той "счастливой "жизни, в котором пребывает белорусский народ. Мужики разгребти никак не могут то, что накуролесили выборами, перевыборами и т.д., а то представительница пректасного пола придёт спасителем на Беларусь. Абсурд - принцип, по которому живёт беларус. И, удивительно, он чувствует себя как рыба в воде. Не перестаю удивляться славутой памяркоўнасці. От неё уже давно и следа не осталось. Есть только страх за свою шкуру и только. Есть, конечно исключения, но они единичны.

ИГОРЬ (24.06.2010 15:48)

В соседних странах , где президентом является мужчина и к тому же полная президентская семья - муж, жена и дети, жену Президента называют "первая леди. Интересно, вот, если бы у нас Президентом стала женщина, ее мужа называли бы как? Первый джентельмен или первый господин?!

Дадаць каментарый
Captcha

Свежы нумар
(№19-20 (3558-3559))

Надоело! Честно говоря, абсолютно неважно, кто, кому и за что дал пенделя. Неинтересно уже. Надоело.
Грабли популизма, или Как у нас поднимают «бумажную» зарплату Белорусский обыватель вновь находится под впечатлением очередных уверений чиновников, что к концу года среднебелорусская зарплата обретет свои докризисные параметры.
Скандал За дурной головой и ногам неспокойно.
Заступілася пракуратура... Нечакана для ўсіх на бок ініцыятараў стварэння незалежнага прафсаюза на ўнітарным прадпрыемстве “Граніт” стаў пракурор Брэсцкай вобласці Сяргей Хмарук.
Противостояние – Санников подписал прошение о помиловании! — Нет, не подписал! — Его заставили! Знаете, какие у них там возможности! — Да ерунда все это! Ну сломался человек! С кем не бывает!
«Нас хвалюе не столькі моцны мароз, колькі наш заробак...» Як пачуваюцца людзі на сваіх рабочых месцах, асабліва тыя, хто па роду сваёй дзейнасці вымушаны сутыкацца з марозам твар у твар? Спрабую высветліць тое, маніторачы некаторыя прадпрыемствы...
Бутерброд с икрой для Янки Купалы Малоизвестные и секретные эпизоды из биографии поэта
Бывшему замминистра внутренних дел не дали свидание с женой А вот адвокат регулярно встречается с Евгением Полуднем.

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

ГАЛАСАВАННЕ

Что мешает оппозиции добиться успеха?

Авторитарный режим
Отсутствие системного подхода
Бездействие и инертность
Далёкость от народа
Неумение сформулировать привлекательную альтернативу
Дефицит героев
Оппозиция в сговоре с властью
Состояние общества («народ хворы»)
Пассивность заинтересованных в переменах граждан
Вынікі|Усе галасаванні

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл