bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №94-95 (3224-3225) - "ТЭМА ДНЯ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ТЭМА ДНЯ

Газавы ультыматум

Аўтар: I 18 чэрвеня 2010 г.

Як вядома, Расія дала Беларусі пяць дзён для аплаты запазычанасці за пастаўлены сёлета газ. У адваротным выпадку расійскі бок не выключае скарачэння паставак блакітнага паліва ў Беларусь прапарцыянальна запазычанасці.

Такія заявы прагучалі падчас сустрэчы расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева з кіраўніком "Газпрома" Аляксеем Мілерам, дзе абмяркоўвалася сітуацыя з экспартам газу ў Беларусь.

Расійскі прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў паведаміў, што пытанне ліквідацыі газавай запазычанасці ён абмяркоўваў на нядаўняй сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Маскве. "Я размаўляў з Аляксандрам Рыгоравічам, ён мне сказаў, што гэта выклікана цяжкім фінансавым становішчам. Аднак, сказаць шчыра, цяпер усім цяжка: і ў нас свае праблемы, і ў „Газпрома" шмат праблем. Таму, на жаль, гэта недастатковае тлумачэнне", — сказаў Мядзведзеў.

Доўг Беларусі ў гэтым годзе склаў ужо каля 200 мільёнаў долараў. Расійскі бок заяўляе, што афіцыйны Мінск у аднабаковым парадку працягвае плаціць за пастаўлены газ па цэнах 2009 года. У Беларусь у сувязі з гэтым былі накіраваны два афіцыйныя лісты. Аднак дагэтуль няма яснага адказу, калі гэты доўг будзе пагашаны. Падчас сустрэчы з Мядзведзевым кіраўнік "Газпрома" Аляксей Мілер патлумачыў, што адпаведна з умовамі кантракта ў расійскага боку "ёсць усе падставы скараціць аб'ём пастаўкі газу ў Беларусь прапарцыянальна запазычанасці".

"Давайце тады так зробім: з улікам таго, што мы гэтае пытанне абмяркоўвалі ў партнёрскім рэчышчы. Дадзім пяцідзённы тэрмін для нашых калег для таго, каб яны вызначыліся, як весці сябе далей. Прапануйце ім у самыя кароткія тэрміны пагасіць запазычанасць. А калі гэта не будзе зроблена, тады давядзецца прымяняць іншыя меры", — вырашыў Мядзведзеў.

Пяцідзённы тэрмін заканчваецца ў панядзелак.

ТЫМ ЧАСАМ

«Газпром» прыслаў у Беларусь ліст пра абмежаванні паставак газу...

"Газпром" папярэдзіў афіцыйны Мінск пра магчымае абмежаванне паставак газу з 21 чэрвеня ў выпадку нявыплаты запазычанасці.

Афіцыйны ліст быў накіраваны 16 чэрвеня гендырэктару "Белтрансгаза" Уладзіміру Маёраву і першаму намесніку прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміру Сямашку.

Кіраўніцтва "Газпрома" лічыць, што ў 2010 годзе "Белтрансгаз" сістэматычна парушае ўмовы кантракта, і прапаноўвае пачаць пагашэнне запазычанасці да 21 чэрвеня.

... і ў адказ

Магчымае скарачэнне паставак газу з Расіі не дэстабілізуе энергасістэму Беларусі, выпрацоўка электрычнай энергіі не знізіцца.

Пра гэта паведаміў інфармагенцтву "Інтэрфакс-Захад" вядучы інжынер РУП "Аператыўна-дыспетчарскае ўпраўленне" ДПА "Белэнерга" Уладзімір Кардуба.

"Для энергасістэмы Беларусі скарачэнне паставак газу праблемай не з'яўляецца. Усе прадпрыемствы, якія выпрацоўваюць электраэнергію, могуць працаваць і на газе, і на мазуце, як у сумесі, так і паасобку, — сказаў Уладзімір Кардуба. — Мы заўсёды маем мазут у рэзерве, і калі заўтра будзе каманда скараціць ужыванне газу, будзе здзейснены пераход энергааб'ектаў на мазут".

На самай справе не ўсё так аптымістычна. Таму што менавіта зараз ідзе закладка газу ў газасховішчы на зіму. Акрамя таго, мазут — гэта нафта, а нафта таксама расійская, і бяспошлінную квоту Беларусь, як кажуць эксперты, ужо выбрала. Іншымі словамі, і нафта ў Беларусь будзе паступаць дарагая. Таму хутчэй за ўсё Беларусі прыйдзецца знайсці грошы і пагасіць доўг. Тым больш што не так даўно менавіта ад "Газпрома" на нашы рахункі прыйшлі больш за 500 мільёнаў долараў у якасці канчатковага разліку за пакет "Белтрансгаза". Так што расійская манаполія ўпэўнена: грошы на разлікі ў Беларусі павінны быць.

КАМЕНТАРЫЙ

Леанід ЗАIКА: «Падатак на прэзідэнта — 3 мільярды 600 мільёнаў долараў»

Кіраўнік аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Леанід Заіка  пракаментаваў пазіцыю Расіі адносна доўгу Беларусі за пастаўлены расійскі газ:

— Крэмль вырашыў пагуляць, як кот з мышкай, з Аляксандрам Лукашэнкам. Вось аднялі 2 мільярды па нафце. Цяпер па газу, калі будуць новыя цэны, то Беларусі давядзецца плаціць 1 мільярд 600 мільёнаў. У выніку 3 мільярды 600 мільёнаў долараў — гэта прэтэнзіі з боку Крамля да Аляксандра Лукашэнкі. І свайго роду эканамічны ўрок беларускаму электарату. Сутнасць яго простая. Вось вам падабаецца ваш прэзідэнт, ён такі, і калі вы лічыце, што ён далей павінен заставацца прэзідэнтам — калі ласка, плаціце 3 мільярды 600 мільёнаў долараў за тое, каб у вас быў такі прэзідэнт. Наперадзе выбары, і Крэмль хацеў бы кіраваць гэтымі выбарамі і ўнесці свой прыстойны ўнёсак у памеры 3 мільярды 600 мільёнаў долараў.

Лукашэнка цяпер будзе гэтыя грошы шукаць. Гэта крок не супраць беларусаў, рабочых і калгаснікаў. Гэта цана лідэрства Аляксандра Лукашэнкі. Не зусім тонкая, вытрыманая і мудрая палітыка абарочваецца своеасаблівым падаткам на прэзідэнта. Ты ратуеш Бакіева, ты гуляеш у сваю ўласную гульню… Вось за гэта і плаці. Ці няхай плаціць твой электарат.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл