bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №94-95 (3224-3225) - "СПЕЦЫЯЛЬНЫ РЭПАРТАЖ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

СПЕЦЫЯЛЬНЫ РЭПАРТАЖ

Грошы даюць!

Аўтар: I 18 чэрвеня 2010 г.

Для букмекераў надышла залатая пара.

Чэмпіянат свету па футболе, які пачаўся ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы 11 чэрвеня, працягнецца роўна месяц, а значыць, увесь гэты час аматары футбола, якія "падселі" на стаўкі, будуць укладваць грошы ў футбол. А там ужо, як кажуць, альбо пан, альбо прапаў — ці выйграеш, ці прайграеш.

Але ж многія ігракі са стажам памятаюць, як падчас чэмпіянату Еўропы 2008 года адзін беларускі аматар футбола паставіў 50 цэнтаў на вынікі 14 матчаў. Каэфіцыент складаў 209856,0, і менавіта ў столькі разоў былі памножаны яго паўдолара, бо ўсе 14 матчаў шчасліўчык угадаў. Сума выйгрышу склала 104 тысячы 928 долараў! Можна сказаць, што чалавеку проста пашэнціла, бо тады лік 3:3 у матчы Фінляндыя—Германія альбо 3:2 на карысць Даніі ў матчы з партугальцамі не маглі прадказаць нават спартыўныя аналітыкі. Лёгка ўявіць, колькі б ён зарабіў, калі б паставіў хоць 10 долараў, — аж 2 мільёны 98 тысяч "зялёных"!

Вось і зараз многія вырашылі змагацца з крызісам самастойна, абапіраючыся толькі на свае веды ў футболе і сумленнасць каманд-удзельніц сусветнага першынства.

Як правіла, чэргі каля букмекерскіх кантор пачынаюць расці ўжо з самага іх адкрыцця. У іх, як правіла, не пачуеш пра палітыку, рост цэн і беларуска-расійскія адносіны. Гэтым людзям куды больш значнымі падзеямі падаюцца нічыя англічан з амерыканцамі альбо перамога немцаў над аўстралійцамі з буйным лікам.

— А каб яна правалілася, гэтая Паўночная Карэя! — мацюкаецца балельшчык, успамінаючы матч зборнай КНДР з камандай Бразіліі (1:2). — За пару хвілін да заканчэння гульні карэйцы забілі, а я ж паставіў, што ў матчы будзе не больш за два галы. Мільён рублёў — як карова языком злізала.

— Лапух ты, — ласкава прасвятляе нешчасліўца сусед па чарзе. — Першыя матчы заўсёды напружаныя, таму зборныя і не раскрываюцца. Тут інтуіцыя патрэбна. Не хвалюйся, да канца чэмпіянату яшчэ зможаш і "адбіць" страчаныя грошы, і зарабіць да заробленага.

— Трэба, трэба "адбіваць", — супакоўвае сябе небарака і працягвае ў букмекерскае акенца яшчэ паўтара мільёна.

…Азарт — ён у крыві. Як у той прымаўцы: "Не за тое пабіў бацька сына, што той грошы ў карты прайграў, а за тое, што вырашыў адыграцца". Зрэшты, азартныя людзі былі заўсёды. Хтосьці выйграе, хтосьці прайграе… Жонка майго добрага знаёмага — аматара букмекерскіх ставак з гэтай нагоды кажа пра свайго мужа так: "Затое не прапівае…"

 

Тэмы: СпецRSS
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл