«У КДБ завёўся прыхільнік, які замест кветак пасылае мне позвы і матляе нервы...»
Журналістку Марыну Коктыш дапыталі ў якасці сведкі па крымінальнай справе следчага Генпракуратуры Святланы Байковай.
30 чэрвеня позву на допыт ей прынеслі дахаты.
Аднак большасць пытанняў, які задаваў старшы следчы 1-га аддзела Следчага упраўлення КДБ Павел Чарняўскі тычыліся ў асноўным не Байковай, а асабіста Марыны Коктыш і яе адносінаў з пэўнымі людзьмі, у прыватнасці -- з адвакатам Байковай Міхаілам Волчакам.
Яшчэ перад пачатакам допыту следчы паведаміў, што ў КДБ уважліва чыталі публікацыі, якія з’яўляліся на старонках “Народнай Волі” пра Байкову.
“Павел Чарняўскі сказаў: маўляў, нічога асаблівага там няма, усё напісана карэктна, -- гаворыць Марына Коктыш. -- Таму мне ўвогуле не зразумела, якім чынам мяне хочуць прывязаць да справы Байковай і з чым звязаны мой допыт.
У мяне нават не запыталі, ці знаёмая я з Байковай, ці размаўлялі мы з ёй, ці сустракаліся. У той жа час, следчага чамусьці цікавіла, дзе і калі я вучылася, як даўно працую, пра што мы размаўляем з адвакатам Міхаіла Волчакам, якія ў нас з ім адносіны, якую мэту я стаўлю, калі пішу пра справу Байковай і гэтак далей. На большасць пытанняў я адмовілася адказваць, паколькі яны не мелі дачынення да справы, па якой мяне выклікалі, а датычыліся мяне і маіх знаёмых. З гэтай жа нагоды адмовілася і падпісваць паперу аб неразгалошванні матэрыялаў следства. Пра якія матэрыялы следства гаворка, калі пытанні тычыліся мяне асабіста і маёй працы?
У мяне такое ўражанне, што ў КДБ ці ў структуры, якая курыруе дзейнасць праваахоўных органаў, у мяне з’явіўся нейкі таемны прыхільнік, які замест кошыкаў з кветкамі дасылае мне позвы на допыты і матляе нервовую сістэму... А калі без жартаў, то вельмі вельмі дзіўна, што такое быццам бы сурёзнае ведамства так несур’ёзна працуе...”.
Як паведамляе прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», зараз жа адбываецца допыт журналісткі Хартыі-97 Наталлі Радзінай у пракуратуры г. Мінска.
Напярэдадні ёй патэлефанаваў намеснік начальніка следчага аддзелу мінскай пракуратуры Віктар Фешчанка, які паведаміў, што Наталлю выклікаюць у якасці сведкі, аднак не сказаў, па якой справе. Паводле Фешчанкі, «ёсць некалькі пытанняў у сувязі з інфармацыяй, што Радзіна з’яўляецца адміністратарам сайта charter97.org».
Пакуль допыт не скончыцца, сайт «Хартыі» будзе аформлены адмысловым чынам.





галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
абмеркаванне
ИГОРЬ (1.07.2010 14:41)
Неужели, две красивых, обаятельных женщины - Марина Коктыш и Наталья Радина создали угрозу безопасности страны? Да машина на дороге создает больше угрозы нежели целая армия шпионов! Вместе посмеемся , если вдруг окажется , что редакция "Народной воли" или "Хартия 97" - штаб-квартиры иностранной разведки!