bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №100-101 (3228-3229) - "ГУЧНАЯ СПРАВА"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ГУЧНАЯ СПРАВА

I мільён долараў не ўратуе ад турмы

Аўтар: I 28 чэрвеня 2010 г.
Бліжэйшым часам ў Мінску завершацца адразу дзве гучныя крымінальныя справы, звязаныя з буйнымі фінансавымі махінацыямі. Прысуду чакаюць чыноўнікі,  якіх абвінавачваюць у хабары амаль на мільён долараў,  і прадзюсер з “запазычанасцю” каля 200 тысяч долараў.

«Хлопцы» на мільён долараў

У судзе Фрунзенскага раёна сталіцы аб’яўлены часовы перапынак у справе “на мільён долараў”.

Як паведамілі “Народнай Волі” ў прэс-службе Міністэрства ўнутраных спраў, зараз удзельнікі справы чакаюць вынясення прысуду, які будзе абвешчаны ў ліпені.

Крымінальная справа, у якой фігуруе хабар на суму каля 913 тысяч долараў, стала проста сенсацыйнай для Беларусі. Размова ідзе аб злачыннай групоўцы, якую ўзначальваў былы намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Сяргей Валяваты. Фігурантамі па справе праходзяць чыноўнікі з Магілёўскай вобласці і Мінгарвыканкама. Усяго на лаве падсудных 16 чалавек.

Яшчэ ў 2008 годзе супраць Сяргея Валяватага былі ўзбуджаны адразу 10 (!) крымінальных спраў. Галоўнае абвінавачанне — стварэнне злачыннай арганізацыі, якая займалася крадзяжом сродкаў Бабруйскага камбіната жалезабетонных вырабаў, махлярствам, атрыманнем і дачай хабару пры размеркаванні жылля ў Мінску.

Чыноўнікі ўдзельнічалі ў будоўлі дамоў у Мінску. Кватэры афіцыйна прадаваліся па адных коштах, а рэальна — пакупнікі даплачвалі грошы непасрэдна фігурантам справы.

У межах гэтага ж расследавання Генпракуратура ўзбудзіла яшчэ адну крымінальную справу супраць дырэктара Таварыства з абмежаванай адказнасцю “Заходняя нерухомасць”. Згодна з меркаваннямі следчых, кіраўнік фірмы з красавіка па май 2008 года незаконна аказваў рыэлтарскія паслугі. Вядомы нават даход за гэтую дзейнасць — 22,4 тысячы долараў.

Шоу скончана?

У хуткім часе суд паставіць кропку і ў справе прадзюсера Генадзя Шульмана.

Былы дырэктар канцэртнага агенцтва “Класс-Клуб ДК” напазычаў за некалькі гадоў амаль 641 мільён раблёў. У якасці пацярпелых у судовай зале знаходзяцца былыя калегі Шульмана, якія разам з ім займаліся арганізацыяй канцэртаў. Крэдыторы перасталі верыць у тое, што Шульман верне ім грошы, але былы прадзюсер нават на лаве падсудных кажа, што грошы ён хацеў вярнуць.

Першапачаткова Шульмана абвінавачвалі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: злосным хуліганстве, махлярстве ў асоба буйным памеры і прычыненні маёмаснай шкоды ў буйным памеры без прыкмет крадзяжу. Пазней суд дадаў да справы яшчэ адзін артыкул - махлярства, здзейсненае арганізаванай групай ці ў асоба буйным памеры.

Калі будзе вынесены прысуд, пакуль не вядома, бо ў судовых пасяджэннях аб’яўлены перапынак.

Як паведамілі “Народнай Волі” ў судзе Савецкага раёна Мінска, пакуль не вядома, калі слуханні будуць працягнуты. Справа знаходзіцца на дадатковым расследаванні.

 

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл