bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №100-101 (3228-3229) - "З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Алег МАНАЕЎ:«Я пакуль працую ў БДУ...»

Аўтар: I 28 чэрвеня 2010 г.

Пратэст супраць звальнення з Белдзяржуніверсітэта вядомага сацыёлага прафесара Алега Манаева падпісалі больш як 120 навукоўцаў з усяго свету. Рэакцыі з боку кіраўніцтва БДУ і прэзідэнта краіны, да якіх звярталіся вучоныя, пакуль няма.

Некалькі тыдняў таму кіраўніцтва Белдзяржуніверсітэта запатрабавала, каб Алег Манаеў напісаў заяву аб сыходзе з БДУ. Паводле слоў Манаева, прэтэнзій да яго працы ў кіраўніцтва універсітэта няма. Яго проста паставілі перад выбарам: альбо трымаеш язык за зубамі, альбо сыходзіш з дзяржаўнай установы адукацыі.

Алег Цімафеевіч лічыць, што ціск на яго звязаны з маючымі адбыцца прэзідэнцкімі выбарамі. І таму замест заявы аб звальненні напісаў... зварот да грамадскасці. Літаральна праз некалькі дзён як водгук на падзеі ў БДУ з’явіўся ліст у падтрымку Манаева з подпісамі вядомых вучоных з усяго свету. Цікава, што гэты ліст не падпісаў ніводны беларускі вучоны.

“Я пакуль яшчэ працую ў БДУ, — сказаў Алег Цімафеевіч “Народнай Волі” ў панядзелак, 28 чэрвеня. — Пра тое, якую рэакцыю выклікаў мой зварот наверсе, не ведаю. Але думаю, што яго дакладна заўважылі...”

ЯК ГЭТА БЫЛО

— 1 чэрвеня 2010 года кіраўніцтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта, дзе я працую 40 гадоў (уключаючы гады вучобы), праз дэкана факультэта філасофіі і сацыяльных навук, дзе я працую прафесарам апошнія 18 гадоў, запатрабавала ад мяне напісаць заяву аб звальненні “па згодзе бакоў” без тлумачэння якіх-небудзь прычын, — распавёў у сваёй заяве, якая была разаслана па электронных скрынях, Алег Манаеў. — Я адмовіўся гэта зрабіць, паколькі ніякіх парушэнняў працоўнага заканадаўства ці акадэмічнай дысцыпліны не дапускаў і заўваг не маю. (Да таго ж да выхаду на пенсію мне засталося ўсяго паўтара года.) На наступны дзень мне сказалі, што я “павінен вырашыць гэтую праблему на працягу 10 дзён”. Даведаўшыся пра гэта, мае замежныя калегі ініцыіравалі збор подпісаў пад лістом-пратэстам, які накіравалі кіраўніцтву БДУ і ў Адміністрацыю прэзідэнта.

18 чэрвеня адбылася прамая размова з рэктарам універсітэта акадэмікам Сяргеем Абламейкам і прарэктарам Уладзімірам Клюняй. Мне было сказана, што “ніякіх прэтэнзій па выкладчыцкай ці навукова-даследчай рабоце” да мяне няма. Праблема ў іншым  — як супрацоўнік дзяржаўнага універсітэта я “абавязаны не ажыццяўляць дзеянняў, якія выходзяць за рамкі дзяржаўнай палітыкі”. У якасці такіх дзеянняў расцэньваюцца мае кантакты з рознымі структурамі і лідэрамі апазіцыі, якія “праводзяць антыдзяржаўную палітыку”. Я спрабаваў патлумачыць, што як прафесійны сацыёлаг, які вывучае беларускае грамадства, сустракаюся і абмяркоўваю самыя розныя праблемы з самымі рознымі людзьмі, якія прадстаўляюць як улады, так і апазіцыю. Калі некага цікавіць маё меркаванне, я выказваю яго незалежна ад палітычных поглядаў сваіх суразмоўцаў. У гэтым  — сутнасць маёй прафесіі і ў Беларусі, і ў любой іншай краіне. Так, у час маёй працы ў НІСЭПД я апублікаваў некалькі кніг, дзесяткі навуковых артыкулаў і інтэрв’ю ў СМІ па найважнейшых праблемах развіцця беларускага грамадства, сярод іх былі і тыя, што змяшчалі крытычны аналіз дзеянняў як улад, так і апазіцыі. Прыкладаў іх выкарыстання рознымі палітычнымі сіламі шмат. Адзін з апошніх  — згадванне даследаванняў НІСЭПД у красавіцкім Пасланні прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

Аднак гэтыя аргументы не пераканалі кіраўнікоў БДУ. Мне сказалі, што “пытанне аб звальненні зараз не стаіць”, але я “павінен прытрымлівацца ўказаных рамак”... Я высока цаню сваю alma mater і стараюся, каб новыя пакаленні студэнтаў адчувалі ў адносінах да яе тое ж, што і я. Але прытрымлівацца нейкіх ідэалагічных ці палітычных “рамак” у сваёй прафесійнай дзейнасці, нават дзеля захавання працоўнага месца, не буду  — гэта супярэчыць майму прафесійнаму і грамадзянскаму абавязку.

СЛОВЫ ПАДТРЫМКІ

“Ад імя навукоўцаў усяго свету мы катэгарычна пратэстуем супраць працяглых і неабгрунтаваных пагроз у адрас доктара сацыялагічных навук Алега Манаева, — напісана ў лісце, пад якім стаяць подпісы вучоных з усяго свету. — Мы заклікаем акадэміка Сяргея Абламейку, рэктара БДУ, паважаць свабоду навукі і дасягненні нашага калегі, а таксама гарантаваць яму працяг яго дзейнасці. Адначасова мы заклікаем да павагі акадэмічных свабод усіх нашых калег у Рэспубліцы Беларусь.

Мы звяртаемся да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і ўрада краіны з просьбай спыніць націск на універсітэт з тым, каб прымусіць доктара Манаева добраахвотна сысці ў адстаўку”.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

В.Зарецкий (30.06.2010 17:36)

Всё правильно:мракобесие - характерная черта всяких тоталитарных режимов.

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл