bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №100-101 (3228-3229) - "СКАНДАЛ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

СКАНДАЛ

Хворыя пратэстуюць

Аўтар: I 28 чэрвеня 2010 г.
Больш за дзесятак пацыентаў шпіталя з прымусовым лячэннем сухотаў у Волкавічах,  што пад Дзяржынскам, аб’явілі галадоўку.

Пацыенты шпіталя накіравалі заяву ў Мінскую абласную пракуратуру, каб была праведзена праверка і міліцыянтаў прыцягнулі да крымінальнай адказнасці.

Галадоўка пачалася пасля інцыдэнту, які меў месца 23 чэрвеня. Яе ўдзельнікі сцвярджаюць, што супрацоўнікі дэпартамента аховы, якія дзяжураць у шпіталі, жорстка збілі некалькі чалавек у шпітальным двары. Некаторых потым кінулі ў пакой, сцены і падлога якога абкладзены пліткай. Суткі хворым не давалі вады, ежы і цёплых рэчаў. У знак пратэсту адны з іх парэзалі сабе горла, другія — жывот.

Калі стала вядома, што адбылося, некалькі пацыентаў аб’явілі галадоўку, патрабуючы, каб у шпіталь прыехаў пракурор.

Большасць пацыентаў шпіталя — гэта людзі з крымінальным мінулым. Менавіта ў калоніях і турмах яны заразіліся небяспечнай хваробай. Пік эпідэміі на сухоты прыпаў на канец 1990-х.

Сяргею Шапавалаву 41 год. Ён распавёў, што стаў хварэць на сухоты яшчэ ў 1997 годзе, калі адбываў пакаранне ў Ваўкавыскай турме. Ён кажа: “Не могуць дагэтуль знайсці крыніцу заражэння. А гэта — УЖ-8. Тады людзей туды з поўначы прывозілі, ніякага рэнтгену не рабілі... Вось так лячылі. А тут нам даюць старыя прэпараты, на якія ў людзей даўно імунітэт. А новага нічога не даюць”.

Сяргей Шапавалаў кажа, што разам з іншымі пацыентамі быў збіты міліцыянтамі.

“Вось у мяне ўсё цела цяпер сіняга колеру. Білі і рукамі, і нагамі, і дубінкамі... Раніцай у сліне кроў. Нас такіх тут пяцёра, а па нас прайшліся дзесяць міліцыянтаў з дубінкамі. Аднаго чалавека нават сёння павезлі ў інстытут. Там у яго нейкая гематома сур’ёзная”.

Анатоль Шавяльчынскі мае вялікі крымінальны досвед — сядзеў нават у гродзенскай турме. Дома старыя бацькі. Маці хворая на рак.

“Разумееце, элементарныя рэчы — кавалак мыла — і то не даюць, — кажа ён. —  А як мыцца? Вось у мяне цяпер, прабачце, абвастрэнне гемарою. Ідзе кроў. Вось так хаджу і мыюся. У нас ноччу святло выключаюць, а мне даводзіцца хадзіць, каб памыцца, бо я ж буду ўвесь у крыві. Ніхто не дапамагае. Аперацыя? А хто нас такіх возьме на аперацыю?! Даюць свечкі. А што тыя свечкі?”

Алег Шкор далучыўся да размовы. “Спатканняў не даюць са сваякамі, горш як у турме, — абураецца ён. —  Набыць зубную пасту, шчотку, шампунь занадта складана. Ніякага шапіку няма. А галоўны ўрач Уладзімір Селядцоў не дазваляе персаналу браць у нас грошы, каб нешта набыць у краме. Раней у нас яшчэ пашпарты забіралі. Цяпер няма такога. Загадчык аддзялення Валянцін Саўко непрыязна ставіцца да нас.

Харчаванне тут добрае. Трэба аддаць належнае, персанал не крадзе”.

На суседнім ложку сядзіць Міхаіл Прышчыц, які пасля збіцця трапіў у ізалятар. Там ён парэзаў сабе горла.

“Я быў у адных шортах, майцы і шлёпанцах. Было холадна. Мы прасілі перадаць нам цёплыя рэчы, даць нам хаця б вады. Але нічога. Тады мне давялося рэзаць сабе горла. Толькі пасля гэтага нам на дваіх кінулі целагрэйку і, як сабакам, кідалі на падлогу цыгарэты. Яны нам не давалі ежы, а ўсім сказалі, што гэта мы самі адмовіліся. Тады ўжо іншыя, пратэстуючы супраць такога, аб’явілі галадоўку.

Чаго нас пачалі збіваць? Дык мы там былі пад адной з камер нагляду. Вось яны, магчыма, вырашылі, што мы хочам збегчы. Ну, былі крыху нападпітку. Але тут прымусова лечаць сухоты, а не алкагалізм.

Ну, так збілі, што ў мяне спіна і шыя сінія. Доктарка кажа: “Давай зробім перавязку”. А што мне тая перавязка?”

Загадчык аддзялення Валянцін Саўко абвяргае наяўнасць на тэрыторыі шпіталя ізалятараў:

“Сітуацыя такая, што добраахвотна яны лячыцца не хочуць. Такі парадак існуе, каб яны не распаўсюджвалі інфекцыю. Яны, натуральна, хочуць лячыцца ў дыспансеры. Але там яны сябе кепска паводзяць, напіваюцца... Вось іх і накіроўваюць сюды.

Наконт збіцця? Іх міліцыя ахоўвае, каб яны не ўцякалі, але яны ўсё роўна паўсюль лезуць. А гэтым разам яны напалі ці то на ахоўнікаў, ці то на персанал. Яны й самі паміж сабою нап’юцца і паб’юцца. На іх раней адміністрацыйныя пратаколы складалі. Яны самі могуць нагаварыць. Але, калі яны пагражаюць камусьці ці сабе, то мы запрашаем дэпартамент аховы. А дубінкамі іх ніхто не збівае”.

Галадоўшчыкі, якія падпісалі зварот у абласную пракуратуру, патрабуюць расследавання ўсіх абставін інцыдэнту 23 чэрвеня. Яны спадзяюцца, што пракуратура прыцягне міліцыянтаў з дэпартамента аховы да крымінальнай адказнасці за перавышэнне службовых паўнамоцтваў.

Дарэчы, у суботу бальніцу ў Волкавічах наведалі прадстаўнікі Мінскай абласной пракуратуры і Міністэрства аховы здароўя. Яны паабяцалі разабрацца ў гэтай сітуацыі і дадаткова паведаміць пра захады, якія будуць прыняты.

АФІЦЫЙНА

Усё больш беларусаў прымусова лечацца ад туберкулёзу

Праблема захворвання на сухоты ўжо даўно застаецца актуальнай для Беларусі. Хвароба лёгка распаўсюджваецца, адзін хворы можа заразіць 10—15 чалавек. Акрамя таго, туберкулёз набыў новыя формы, якія цяжка паддаюцца лячэнню.

Медыкі сцвярджаюць, што, нягледзячы на тое, што сёння сухоты — гэта хвароба не толькі былых асуджаных, тым не менш менавіта гэтая катэгорыя людзей, а таксама асацыяльных грамадзян выклікаюць найбольшую засцярогу. Такія пацыенты не хочуць лячыцца і таму небяспечныя для людзей, якія жывуць побач.

У Беларусі такіх пацыентаў лечаць прымусова. І, па словах галоўнага пульманолага Міністэрства аховы здароўя Генадзя Гурэвіча, за апошнія 5 гадоў у чатыры разы больш пацыентаў па рашэнні суда былі накіраваны на прымусовае лячэнне сухотаў. Напрыклад, у мінулым годзе такіх пацыентаў было 1145, а у 2008-м — 935. Генадзь Гурэвіч тлумачыць гэта тым, што ў краіне стала болей спецыялізаваных ложкаў. Але ж праблема ў тым, што хворыя гэтых спецыялізаваных устаноў незадаволены ўмовамі пражывання.

У 2008 годзе канфлікт узнік у туберкулёзнай бальніцы “Наваельня”, што ў Гродзенскай вобласці, у мінулым годзе пацыенты бальніцы Волкавічы звярталіся ў Міністэрства аховы са скаргай на  неналежныя ўмовы ўтрымання. Зараз канфлікт зноў абвастрыўся.

Безумоўна, ніхто з нас не хацеў бы, каб нашым выпадковым спадарожнікам у грамадскім транспарце альбо суседам па пад’ездзе стаў хворы з адкрытай формай туберкулёзу, але ж, пагадзіцеся, што, калі чалавек вымушаны лячыцца ў спецыялізаванай установе, ён мае права на лішні кавалак мыла, гарачую ваду, тэлевізар і г.д. І гэта ўжо праблема, якая патрабуе дзяржаўнага падыходу і фінансавання...

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл