bulletгалоўнае онлайн:

Палітыка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

НТВ паказала фільм пра асабістае жыццё Лукашэнкі і знікненні людзей

Аўтар: I 5 лiпеня 2010 г. 08:16

Стужку «Хросны бацька» ў Беларусі перакрылі.

На расійскім канале НТВ напярэдадні саміта ў Казахстане кіраўнікоў дзяржаў Расеі, Беларусі і Казахстана паказалі дакументальны фільм, поўны знішчальнай крытыкі прэзідэнта Лукашэнкі. Фільм назвалі «Хросны бацька».

Фільму папярэднічалі тытры пра тое, што кіно павінна было выйсці яшчэ год таму, але спецслужбы Беларусі тады сканфіскавалі касеты.

Але, маўляў, цяпер нейкія бадзёрыя людзі вырвалі касеты з лап КДБ і перадалі журналістам. Далей пачалося выкрыццё Лукашэнкі.

У фільме, які ішоў у эфіры каля гадзіны, беларускі лідэр быў паказаны як жорсткі, беспрынцыповы, ілжывы чалавек. Было расказана гісторыя пра тое, як ён забраў сына і выгнаў сваю «каханку Ірыну Абельскую». Слова «каханка» было наўпрост сказана ў эфіры тэлеканала, таксама паказалі маці Ірыны.

Кадры з малодшым сынам Мікалаем былі падабраны з тым, каб прадэманстраваць неадэкватнасць беларускага лідэра. Тэзіс пра неадэкватнасць таксама прагучаў у эфіры.

НТВ падняло таксама ўсе гісторыі аб зніклых людзях. Аўтары фільма не намякалі, а адкрыта вінавацілі кіраўніка Беларусі ў гэтых знікненнях і выкраданнях. Падрабязна расказалі пра тое, як прыніжаецца і знішчаецца апазіцыя ў Беларусі.

Аўтары распавялі пра тое, колькі Расея заплаціла за рэжым у Беларусі, пра затрачаныя на падтрымку Лукашэнкі 55 мільярдаў даляраў.

Пры гэтым яго малявалі здраднікам, які хоча цяпер гэтакжа падмануць Еўропу. У інтэрв’ю НТВ вядомы пракрамлёўскі палітык Канстанцін Затулін загаварыў пра тое, што падобная палітыка Лукашэнкі абавязкова прывядзе да рэвалюцыі ў краіне і знішчэння цяперашняй кіруючай эліты.

Фільм цалкам можна спампаваць тутака на narod.ru.

А вось 10-хвілінны фрагмент гэтага фільма ў Ю-Т'юбе.

Крынiца: Наша Ніва
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ИГОРЬ (6.07.2010 09:04)

Фильм посмотрели всем домом -30 человек. И сторонники Президента и оппоненты. После просмотра все молча разошлись. Дебаты будут потом. Убойная сила! Перефразировав известную фразу И.Сталина можно сказать : "Важно, не что показывают , а как показывают!" А показывать умеют. Я даже и рад , что фильм не "прошел" вечером 5 июля в эфире НТВ -Беларусь . Представляете , какой шок получил бы наш электорат , который кроме новостей и мыльных сериалов ничего не видел ! Я не имею ввиду ту продвинутую часть населения , у кого имеется интернет и спутниковое ТВ. Запрет на показ фильма еще больше разогрел к нему интерес.Примечательно, что наши СМИ проявили практически гробовое молчание - типа ничего и произошло . И правильно- комментарии излишни.

Raman (7.07.2010 12:16)

Мне хочацца нагадаць спадарам з гэтак званага БРСМ і ім падобным, што гэты фільм - не пра негатыўнае стаўленне пра Беларусь, а пра канкрэтную асобу - Прэзідэнта Беларусі А.Лукашэнку. Беларусь і Лукашэнка - гэта две розныя рэчы. НТБ нічога дрэннага пра нашую краіну не казала. Я поўнасцю падтрымоўваю пазіцыю НТБ і нашай дэмакратычнай супольнасці. Я ўпэўнены, што гэтай уладзе засталося зусім мала.

WWW (8.07.2010 03:20)

Редактор «Независимой газеты» Константин Ремчуков: «Такого рода фильмы повышают рейтинг Лукашенко внутри страны. И происходит какая-то консолидация». — http://www.echo.msk.ru/programs/personalno/693067-echo/

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл