bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №102-103 (3232-3233) - "ПАЗІЦЫЯ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ПАЗІЦЫЯ

Толькі Зянон Пазьняк!

Аўтар: I 1 лiпеня 2010 г.
Як  толькі абвясцілі суверэнітэт Рэспублікі Беларусь і многія з палёгкай радасна ўздыхнулі, маўляў, справа завершана, жыві і радуйся, ён першым адкрыта папярэдзіў: рускі шавінізм, быццам той згаладнелы драпежнік, накінецца на нашу незалежнасць   і пастараецца яе задушыць. "Ерась! — крычалі ў адказ гісторыкі. — Зусім не валачэ ў пытаннях развіцця грамадства!" "Лухта! — падтрымлівалі іх савецка-беларускія філосафы. — Наш народ не паламаць!" "Ахінея! — заяўлялі на бурных сходках новаспечаныя спецыялісты пад шыльдай "Палітолагі". — Зараз наступіў не той час!"

Усе стараліся спляжыць выказванні Зянона Пазьняка. А зараз, паважанае спадарства, апусціцеся на грэшную зямлю, расплюшчыце свае вочы і ўважліва азірніцеся навокал. Ну што, пераканаліся, што быў правы не хто-небудзь з крыклівых знатакоў, а той нацыянальны мысліцель, якога звалі Зянон Пазьняк. Да чаго мы прыйшлі і што сёння маем?

Каб пазбегнуць энергетычнай залежнасці ад Расіі, ён разам з эканамістамі Беларускага Народнага Фронту яшчэ на пачатку 90-х гадоў прапанаваў стварыць Балта-Чарнаморскі нафтавы калектар. О-о, памятаю, як тады  эмацыянальна на яго накінуўся Лукашэнка са сваімі прыспешнікамі, так званымі палітыкамі і эканамістамі, гучна даказваючы, што гэта атупелы блеф, які мог прыйсці ў галаву толькі шызанутай апазіцыі, прабачце, мысліцелям, у каго ледзь не шарыкі зайшлі за ролікі.

Зноў  паглядзіце, што адбываецца навокал з газам і нафтай, і ўспомніце яго, вялікага стратэга, які тады ўсё адчуваў і прадбачыў.

Наша краіна сёння быццам яшчэ хаўкае, у стане комы прагна хапаючы глыткі незалежнага кіслароду, але ж усё сваё навокал паралізавана. Эканоміка і палітыка, культура і навука, сельская гаспадарка і судовая сістэма… Бо за гэтыя гады ў нас  вялі палітыку масавага ашуканства свайго народа, нас з вамі, давёўшы масы да рысы беднасці. Выкарыстаўшы ў крыклівай ідэалогіі танны плюралізм і абапіраючыся на масавы давер ціхіх беларускіх людзей, нам усё апавяшчалі пра вялізныя поспехі незалежнай Беларусі. Не ствараючы нацыянальнага базісу ў палітыцы і эканоміцы, не трымаючы курсу на трывалы суверэнітэт, мы трубілі налева і направа  пра паспяховае будаўніцтва еўрапейскай дзяржавы  і штодзень тайком клаліся пад пуза расійскіх алігархаў.

Ён пра гэта нам апавяшчаў дваццаць гадоў таму і папярэджваў: бойцеся!

У выніку краіна "суверэнітэтная" на вачах распрадаецца  і заганяецца  ў рукі невядомых  і закрытых багатых асоб з Усходу. Аб гэтым папярэджваў той самы Пазьняк яшчэ ў далёкія 90-я гады, падкрэсліваючы, што расійскі капітал, калі не станем поўнасцю ад яго незалежнымі, нас паціху праглыне, але ж мы яго, Зянона,  не надта слухалі. Дашліце запыт у дзяржаўныя інстанцыі — каму і колькі прададзена беларускіх прадпрыемстваў, каб зразумець, куды нас прывяла палітыка Лукашэнкі. Аказваецца, у 2009 годзе для прыватызацыі (лічыце, для продажу) падрыхтавалі недзе каля 100 прадпрыемстваў, у гэтым — больш за 150. Вось вам беларуская свабода і незалежнасць. Толькі не слухайце пастаяннага  ляманту некаторых дзядзькоў пры пасадах  з ударамі кулакамі ў грудзі, быццам у краіне нічога благога не адбываецца, мы поўнасцю незалежныя і выверана трымаем курс наперад.

Як бачыце, Зянон Пазьняк даўно прадбачыў такое развіццё падзей і ўсіх заклікаў: бойцеся недагаворак і двурушніцтва, бо затым наступаюць часы адкрытага падману. Схлусяць аднаму чалавеку, двум, пасля — тысячы, а затым неўпрыкмет — і цэламу народу.

Час пераканаў — прадбачанне спраўдзілася.

І да чаго нас прывялі? Да поўнага развалу. Мы засталіся на раздарожжы, адныя, пакінутыя і нікому не патрэбныя. Бо Захад, на вялікі жаль, пасля баламушных  пляўкоў у яго адрас нас не прызнае, а Усход  адвярнуўся, водзячы бедалаг за нос і творачы тое, што яму ўздумаецца. Мы не маем сваёй моцнай сучаснай дзяржавы, фактычна топчамся на адным месцы голымі і босымі, яшчэ сляпыя і  на няўстойлівых вялых нагах, нібы нованароджанае дзіця. Не ведаем, пагадзіцеся, сваёй перспектывы,  яшчэ не вызначылі, як гэта за два дзесяцігоддзі зрабілі ўсе еўрапейскія дзяржавы,  эканамічную мадэль далейшага развіцця. Бо патрыятычны енк, дружна ўзняты прыслужнікамі  вакол нейкай "Саюзнай дзяржавы", — поўны блеф, камуністычная утопія, такую нябесную  структуру  маглі прапанаваць не  разважлівыя прагматыкі і рэалісты,  а тыя камуністычныя апалагеты,  што спачатку будавалі для ўсіх "светлы рай" на планеце, а пасля дружна ўхапіліся яшчэ за адзін міф, бо заўсёды хочуць пашукаць нешта моднае, зусім нязвыклае, каб здзівіць  чалавецтва.

Палітыка Лукашэнкі, варта прызнаць,  у адносінах да ўсходняга суседа скіраваная на пацалункі ўзахлёб і крыкі аб брацтве і вечнай дружбе, аказалася  яўна  памылковай і правальнай.

Суровая палітыка Пазьняка на самастойнасць і поўную эканамічную незалежнасць ад Расіі (чаго адцураўся Лукашэнка)  тады, 20 гадоў таму, нас бы сёння выратавала, і мы ўжо не поўзалі б на каленях перад расійскімі алігархамі і не галасілі:  "Пашкадуйце, падкіньце газу! Даліце нафтачкі  па нармалёвых цэнах! За гэта будзем да смерці свае ў дошку!" За гэты час мы цвёрда сталі б на ногі і эканамічна ўмацаваліся, як гэта адбылося з Польшчай, Латвіяй, Літвой, Эстоніяй…

Пры Зянону Пазьняку такога поўнага правалу ва ўсходняй палітыцы мы б ніколі не мелі, бо ён не прымаў галасістых банкетных крыкаў  аб "дружбе братоў па крыві на векі" і бачыў штучнасць падобнай дзяржструктуры. Нездарма ён не адзін раз вяшчаў на старонках незалежных СМІ: будзьце кемнымі! Не паддавайцеся!

Ён — патрыёт роднай зямлі, для каго, ужо ўсе пераканаліся, асноўны сэнс жыцця — служыць сваёй Бацькаўшчыне. Высокаадукаваны чалавек са здзіўляючымі здольнасцямі глыбокага аналітычнага мыслення. І, што сёння вельмі важна, не можа здрадзіць свайму сумленню і пайсці на паваду як у левых, так і ў правых.

Мяне і вялізную частку маіх сяброў і знаёмых не ўгаворвайце, не спявайце дыфірамбаў у адрас некаторых "таварышаў" і нікога іншага на пасаду прэзідэнта не падсоўвайце, бо ўсё роўна мы не пагодзімся. Адзіны для нас варты прэзідэнт Беларусі — гэта Зянон Пазьняк.

 Віктар ІВАШКА, жыхар Мінска.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

мечтатель (2.07.2010 01:19)

Так: "Адзіны для нас варты прэзідэнт Беларусі — гэта Зянон Пазьняк". (Новый Завет, Евангелие от Матфея, гл. 13, ст. 57): «...Иисус же - сказал им: не бывает пророк без чести, разве только в отечестве своем и в доме своем». Понаставьте, ГРАЖДАНЕ СЕВЕРО-ЗАПАДНОГО КРАЯ, больше истуканов графу Суворову, Муравьёву, товарищам Свердлову и Ленину, Урицкому, Горькому и "сладкому", и пригласите на ПМЖ управляющим господина Жириновского - и мечта ваша осуществится: побратаемся, сюда - нефть и газ за даром, туда - пироги-ватрушки, сыры-яйца-бульбу-мазы за "зелень" да из золота чушки. Абяцанки-цацанки, а дурню прыемна.

Zmitser Voran , жыхар Менску (2.07.2010 18:58)

Поунасцю згодны з Вамi, паважаны спадар Вiктар! Я не бачу зараз нiводнага палiтыка, яки хоць бы у чым быу падобны да Зянона Станiслававiча.

Константин (4.07.2010 02:02)

Вообще-то источник цитирования ставят после библейской цитаты, а не перед ей. И получилось у Вас: "Адзіны для нас варты прэзідэнт Беларусі — гэта Зянон Пазьняк". (Новый Завет, Евангелие от Матфея, гл. 13, ст. 57) --------------------------- Впрочем Вы замечательно выразили процитированными мной словами (включая источник цитаты) все содержание статьи. Атеисту было бы смешно, а мне Вас жалко.

енпркк (4.07.2010 16:22)

Можа і так але хто яго дапусце да улады 40 адцодкау у нас наменклатура быушыя партейцы і лукашісты.

bako (6.07.2010 00:03)

Спасибо за уроки правописания КОНСТАНТИНУ. Видно, что не перевелись ещё буквоеды, пусть не знающие и не видящие главного, серенькие по-сути или по призванию (должность и выгода обязывают), но весьма способные своей мелочностью всех и вся вокруг превратить в такую же невзрачную мелочь, всех выравнять под один аршин: ниже травы, тише воды. Что ж Вы, не АТЕИСТ, а лезете в перепалку? Вам сродни быть смиренным и памяркоуным, уж если Вы себя не причисляете к АТЕИСТАМ. А Вы - достойный герой миниатюр А. Райкина. Так: "Адзіны для нас варты прэзідэнт Беларусі — гэта Зянон Пазьняк". Потому что с ним мы "На прастор, на шырокі разлог " сможем выйти грамадою, чтобы "людьми звацца". Пафосно? А мне обидно! Обидно за Вас, за центральные улицы под именем Ленина, Свердлова, Суворова и другую "мелочь" для Беларуси. Обидно, что буквоеды и иже с ними, истирают историю Беларуси, обидно за вольности отдельных писаришек, позволяющие себе безнаказанно унижать и нивелировать белорусский язык, обидно за надписи АКТЯБАР, за лицемерие чиновников: установить государственным праздником и праздновать день питерского переворота 1917 года и одновременно упоминать, да и то в отдельные дни, о христианских ценностях. Переворот 1917 года и христианство - несовместимые вещи. Да и событие это чужой страны. А как же простой митинг и свобода слова сегодня в Беларуси? Под строжайшим запретом! И вот снова неувязочка с лозунгами революции 1917 г. -там такое действо о-очень поощрялось. Всё больше понимаю творчество Булгакова. Учите, КОНСТАНТИН, чистописанию детишек в школе. Учите Булгакова. Если Вы, конечно, не штатный засланец в виртуальное пространство.Учите детишек в школе, что Беларусь - это не только Северо-Западный край с сермяжным населением, но и - это самолёты СУ, Достоевский, Сикорский - конструктор американских вертолётов, В. Быков, Я. Купала, Я. Колас и др. И, главное - молитесь. За себя и за Беларусь. В жалости же Вашей я не нуждаюсь.

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл