bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №102-103 (3232-3233)

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

У Беларусі створана першая жаночая хакейная каманда

Аўтар: I 1 лiпеня 2010 г.
Яна будзе называцца "Пантэра".
Паводле паведамлення прэс-службы Федэрацыі хакея, 27 мая каманда была зарэгістравана як юрыдычная асоба — ТАА "Жаночы хакейны клуб" і ў хуткім часе ўвайшла ў склад членаў ФХРБ. Асноўная задача каманды — папулярызацыя жаночага хакея на тэрыторыі краіны і стварэнне базы для фарміравання  нацыянальнай зборнай. Генеральным дырэктарам клуба стаў Барыс Тартуноў, а галоўным трэнерам — Васіль Панкоў. Першы збор каманды адбудзецца 1 жніўня ў Раўбічах, дзе дзяўчаты і будуць гуляць на працягу сезона. Беларускі заявіліся ў адкрыты чэмпіянат Латвіі, дзе выступяць таксама чатыры каманды краіны-гаспадыні і тры каманды з Эстоніі.

Першыя юныя хакеісткі ў Беларусі пачалі з'яўляцца некалькі гадоў таму. "Гэтым заўзятым і таленавітым дзяўчынкам вельмі хацелася гуляць у хакей, хаця гэта і было спалучана для іх і іх бацькоў з цэлым шэрагам цяжкасцяў", — адзначаецца ў паведамленні.

Цяпер жаночы хакей афіцыйна ўключаны ў праграму развіцця хакея на 2010—2014 гады.

Прадугледжваецца, у прыватнасці, стварэнне аддзяленняў жаночага хакея ў існуючых спецыялізаваных хакейных ДЮСШ.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл