Дзмітрый Лукашэнка пераабраны
У адпаведнасці са статутам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, вышэйшым органам арганізацыі з'яўляецца агульны сход, які склікаецца адзін раз у пяць гадоў.
Са справаздачай аб рабоце клуба за 2005—2010 гады перад дэлегатамі сходу выступіў старшыня цэнтральнага савета Дзмітрый Лукашэнка. Ён адзначыў, што першыя пяць гадоў можна лічыць этапам паспяховага станаўлення арганізацыі. "Вынікі дзейнасці Прэзідэнцкага спартыўнага клуба дазваляюць нам з упэўненасцю глядзець у будучыню, ставіць перад сабой новыя, яшчэ больш амбіцыйныя мэты і задачы", — падкрэсліў кіраўнік.
На правядзенне розных спаборніцтваў клубам (які фінансуецца з бюджэту) з 2005 года было выдзелена 3,483 мільярда рублёў. Пытанне мэтазгоднасці існавання пасрэдніцкай арганізацыі, якая працуе з бюджэтнымі грашыма, на сходзе не ўзнімалася.





галоўнае онлайн:


Навіны
абмеркаванне