У Беларусі знайшлі прыкметы тропікаў
У сваю чаргу дырэктар дэпартамента па гідраметэаралогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Марыя Гермянчук паведаміла, што ў найбліжэйшыя 50 гадоў у Беларусі чакаецца павелічэнне колькасці ападкаў. Хоць у заходняй частцы краіны, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, паводле некаторых разлікаў, колькасць ападкаў, наадварот, можа паменшыцца.
Паводле слоў Гермянчук, тэндэнцыя да павелічэння колькасці ападкаў характэрная для сярэдніх шырот усяго паўночнага паўшар’я. У Еўропе гэта — Беларусь, частка Польшчы, Германія, краіны Балтыі, заходняя частка еўрапейскага рэгіёна Расіі. У той жа час у краінах Міжземнамор’я, паўднёвай частцы Еўропы і рэгіёна Паўночнай Сахары адзначаецца тэндэнцыя да памяншэння колькасці ападкаў, што вядзе да росту колькасці засух.
Спецыялісты тлумачаць такія тэндэнцыі асаблівасцю змянення цыркуляцыі атмасферы, а не выкідамі парніковых газаў, як лічаць многія. “Тут можна ўспомніць і пра Гальфстрым, і пра раставанне палярных ільдоў, але наўпрост рабіць высновы нельга: гэта вельмі шматфактарная сістэма, якая слаба мадэлюецца і слаба прагназуецца”, — сказала Гермянчук.
Анастасія Янушэўская,
БелаПАН.





галоўнае онлайн:


Навіны
абмеркаванне