bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №102-103 (3232-3233) - "ГУЧНАЯ СПРАВА"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ГУЧНАЯ СПРАВА

Справа педафілаў

Аўтар: I 1 лiпеня 2010 г.

Бацькі лічаць прыгавор мяккім

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля абвясціў прыгаворы ў дачыненні да двух педафілаў. Грамадзянін Ізраіля прыгавораны да 13,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, гамяльчанін — да 10 гадоў.

Асуджаныя таксама павінны кампенсаваць маральны ўрон пацярпелым — па 10 млн рублёў кожнаму дзіцяці. У лік кампенсавання ўрону пойдуць канфіскаваныя ў асуджаных рэчы: тры відэакамеры, фотаапарат, мабільныя тэлефоны і камп’ютэр.

У дачыненні да двух абвінавачаных было распачата 18 крымінальных спраў. У прыватнасці, супраць ізраільцяніна было распачата пяць крымінальных спраў па фактах учынення гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетніх і непаўналетніх, а таксама шэраг спраў па фактах вырабу матэрыялаў парнаграфічнага характару. 47-гадовы мужчына здымаў малалетніх хлопчыкаў у аголеным выглядзе.

У дачыненні да другога фігуранта, 27-гадовага гамяльчаніна, былі распачаты крымінальныя справы па двух эпізодах згвалтаванняў і трох фактах вырабу парнаграфіі.

Пацярпелымі па справе прызнаны пяць малалетніх хлопчыкаў і адзін непаўналетні.

Паводле звестак следства, падазроныя знаёміліся з хлопчыкамі на вуліцы, прапаноўвалі пачастунак, у тым ліку спіртныя напоі, прыводзілі ў сваю кватэру. У якасці ўзнагароды дзецям дазвалялі гуляць у камп’ютэрныя гульні, вадзілі ў парк, на пляж, на забаўляльныя мерапрыемствы.

Усе шасцёра дзяцей ведаюць адзін аднаго, жывуць у адным раёне, паходзяць з сем’яў з нізкім дастаткам. Пасля раскрыцця злачынстваў хлопчыкі пры падтрымцы Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа праходзілі псіхалагічную рэабілітацыю. Грамадская арганізацыя таксама аплаціла пацярпелым паслугі адваката.

Каментуючы журналістам прыгавор, маці аднаго з пацярпелых заявіла: “За такое злачынства, за тое, колькі мы перажылі за гэтыя сем месяцаў, пакуль ішоў суд, трэба строга караць. Такія дрэні наогул не павінны знаходзіцца ў грамадстве, іх трэба пажыццёва ізаляваць. Псіхічнаму здароўю нашых дзяцей прычынены сур’ёзны ўрон”.

Пры гэтым жанчына не мае намеру абскардзіць прыгавор суда, паколькі, паводле яе слоў, “рада, што гэты кашмар нарэшце скончыўся”.

Тым часам у дачыненні да асуджанага грамадзяніна Ізраіля пракуратура распачала яшчэ дзве крымінальная справы, паколькі былі ўстаноўлены яшчэ дзве ахвяры педафіла.

 Алена ГЕРМАНОВІЧ, БелаПАН.

ДАРЭЧЫ

У Польшчы прынялі закон, які дазваляе кастрацыю педафілаў. Шэраг краін ужо мае такую практыку, але ў іх хімічная кастрацыя дазваляецца толькі са згоды злачынцаў. Аднак шэраг гучных злачынстваў, якія адбыліся ў Польшчы, прымусіў урад перагледзець закон. Цяпер педафілаў будуць кастрыраваць прымусова. Ці не пераняць нам вопыт суседзяў?

 

 

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

мечтатель (2.07.2010 01:41)

Так, пераняць нам вопыт суседзяў! 1.Секс - Кастрыраваць прымусова! 2. Крадзяж - кастрыраваць руки, каб не хапау чужога, кастрыраваць ноги, каб не хадзиу да чужога. 3.Нарадзила такое дзиця (глядзи п. 1.- 2 вышэй) - Кастрыраваць прымусова! 4. Крытыку уладау - свинец расплаулены у глотку. И к чему же мы придём в таком случае???? Между тем никто не стремится устранять причины вышеперечисленного, за что хотят так эффективно "лечить": спрос порождает преложение. пропоганда "здорового" образа жизни в СМИ, деньги-деньги-деньги (а они не пахнут), голые задницы и сиськи на каждом шагу на улицах....Вместо ты прекрасен, прекрасна, умён умна - СЕКСУАЛЕН, СЕКСУАЛЬНА.... Фарисеи и лицемеры!

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл