bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №104-105 (3234-3235) - "ФЕСТЫВАЛЬ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ФЕСТЫВАЛЬ

Колькі каштуе «Славянскі базар»?

Аўтар: I 5 лiпеня 2010 г.
Да афіцыйнага адкрыцця XIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар” у Віцебску” засталося некалькі дзён. Перад пачаткам імпрэзаў яго арганізатары паспрабавалі зрабіць невялікую справаздачу аб выкананай працы. Найцікавейшым аказалася фінансавае пытанне.

Нягледзячы на крызіс, арганізатары вырашылі не шкадаваць грошай у спадзяванні, што кожная капейка вернецца ў бюджэт. Хаця на фестываль за 19 год ужо выдаткаваны агромністыя сумы.

“З 1998-га па 2010 год агульная сума фінансавання фестывалю толькі пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы склала 255 мільёнаў расійскіх рублёў, — заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Сяргей Забалоцец. — У гэтым годзе на ўсе мерапрыемствы з саюзнага бюджэту выдаткавана 24 мільёны 896 тысяч расійскіх рублёў”.

Варта адзначыць, што з 2003 года гэта сума фактычна не мянялася, нягледзячы на фінансавы крызіс і рост коштаў. Беларускі бок у гэтым годзе аддаў на правядзенне фэсту 15 мільёнаў 596 тысяч расійскіх рублёў. Расія вырашыла сэканоміць і аддаць на фестываль толькі 9 мільёнаў 300 тысяч расійскіх рублёў. Да гэтых сум варта дадаць яшчэ 2,5 мільярда беларускіх рублёў, якія са свайго рэзервовага фонду выдзеліў асабіста А.Лукашэнка. Памер “ахвяраванняў” у параўнанні з мінулым годам узрос з 2,068 да 2,5 мільярда беларускіх рублёў.

Сродкі, выдаткаваныя на фестываль, плануюць вярнуць з дапамогай канцэртаў. Маўляў, на выступленні Дзмітрыя Хварастоўскага, Юрыя Антонава, Стаса Міхайлава ўжо няма квіткоў. Горш справы з продажамі месцаў на конкурсныя канцэрты маладых выканаўцаў — квіткі разыходзяцца не вельмі ўдала. Пры гэтым арганізатары адзначаюць, што 80% квіткоў на ўсе канцэрты фестывалю ўжо раскуплены.

Першыя фестывальныя падзеі пачнуцца 7 ліпеня з канцэрта Юрыя Антонава, а афіцыйнае адкрыццё запланавана на 9 ліпеня. “Славянскі базар” будзе доўжыцца да 16 ліпеня.
Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл