bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №104-105 (3234-3235) - "ТЭМА ДНЯ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ТЭМА ДНЯ

Чым патыхаюць войны?

Аўтар: I 5 лiпеня 2010 г.

Адзіная мытная тэрыторыя Беларусі,  Расіі і Казахстана утвараецца з сённяшняга дня. Пра гэта паведаміў учора першы намеснік старшыні ўрада Расіі Iгар ШУВАЛАЎ, які першым выйшаў да журналістаў пасля сустрэчы лідэраў краін-удзельніц Мытнага саюза ў Астане.

"На адзінай мытнай тэрыторыі будзе прымяняцца адзіны Мытны кодэкс Мытнага саюза і з яго вынікаюць усе дакументы і міжнародныя дамовы", — сказаў Ігар Шувалаў.

Такім чынам, Аляксандр Лукашэнка падпісаў Мытны кодэкс ужо ў Астане, і чуткі пра тое, што беларускі парламент тайна, яшчэ на мінулым тыдні, ратыфікаваў дакумент, пацвердзіліся. Цікава, што Беларусь далучылася да Мытнага саюза, не дабіўшыся выканання свайго галоўнага патрабавання — адмены экспартных пошлін на расійскую нафту і нафтапрадукты. Больш за тое, Аляксандр Лукашэнка паставіў свой подпіс на фоне не толькі "газавай вайны", якая ўзнікла на пустым месцы і доўжылася некалькі дзён, але і сцярпеўшы беспрэцэдэнтную інфармацыйную атаку з боку СМІ.

Літаральна напярэдадні лёсавызначальнага пасяджэння ў Астане расійскі тэлеканал НТБ паказаў фільм, які па жорсткасці ацэнак беларускага прэзідэнта, ягоных метадаў кіраўніцтва краінай і нават тайн асабістага жыцця не мае прэцэдэнтаў. У фільме ёсць і цытаты пра Гітлера, і пракол "прафесійнага гісторыка  Лукашэнкі", які "пасяліў" Францыска Скарыну ў Санкт-Пецярбург, і ягоны экспромт з "вершамі Быкава, і так далей". Але галоўнае — фільм расказвае пра знікненні ў "цывілізаванай краіне" людзей, якія не захацелі спяваць з кіраўніком дзяржавы ў адну дуду — Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Дзмітрыя Завадскага… І хаця мы ў Беларусі пра ўсё гэта добра ведаем, нават для беларусаў, якім давялося пабачыць фільм (а такая магчымасць была ў тых, хто мае спадарожнікавую талерку альбо доступ да інтэрнета),  інфармацыя, сканцэнтраваная ў адной серыі, выклікала шок. Зразумела, што такое "цікавае кіно" пра кіраўніка дзяржавы-саюзніцы без дазволу зверху не паказаў бы ні адзін расійскі тэлеканал. Больш за тое, відавочна, што з фільмам спяшаліся, таму ў тэкст закраліся прыкрыя недарэчнасці. Якія, аднак, не мяняюць сэнсу: аўтары задаюцца галоўным пытаннем — ці можа такі чалавек кіраваць краінай?..

Хаця б такая дэталь: фільм называецца "Хросны бацька" ("Крестный батька") па аналогіі з усім вядомым фільмам пра мафію "Крестный отец"…

Такой інфармацыйнай атакі на беларускага кіраўніка сапраўды яшчэ не было. Ведаючы ягоны выбуховы характар, нельга было выключаць, што ён проста лясне дзвярыма і вылеціць з Астаны ў Мінск, не падпісаўшы ніякіях дакументаў. Не вылецеў. Застаўся. Усё падпісаў. Пры гэтым відавочцы сцвярджаюць, што на мерапрыемствах у Астане на ім не было твару. Больш за тое, на ўсіх здымках паміж кіраўніком Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым і кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, нібы буфер, стаіць казахстанскі лідэр Нурсултан Назарбаеў. Традыцыйных фота, дзе Мядзведзеў і Лукашэнка хаця б паціскалі адзін аднаму руку, проста няма, больш за тое — прэзідэнты краін-саюзніц нават не глядзяць адзін на аднаго.

Відавочна, што Аляксандр Лукашэнка быў вымушаны падпісваць дакументы па Мытным саюзе, не дабіўшыся выканання ні аднаго са сваіх патрабаванняў. Бо на гэты раз Масква не толькі не пайшла насустрач і не ўлічыла асаблівасцяў палітычнага моманту — маючых адбыцца ў Беларусі прэзідэнцкіх выбараў, а наадварот, стала біць менавіта па гэтай, самай балючай для беларускага кіраўніка, кропцы. Як сведчаць расійскія СМІ, у выпадку, калі б Лукашэнка не падпісаў Мытны кодэкс, Масква была гатова ўвесці для Беларусі экспартную пошліну не толькі на нафту, але і на газ. Можаце ўявіць, у якім становішчы апынулася б наша эканоміка падчас прэзідэнцкіх выбараў, калі б ёй раптам прапанавалі перайсці на сусветныя цэны на энерганосьбіты. І ў якім маральным стане была б наша кіруючая эліта, калі б штомесяц цэнтральныя расійскія тэлеканалы дэманстравалі расказы пра асаблівасці іхняга жыцця. Не трэба сумнявацца, што на электарат інфармацыйная вайна мела б значна большае ўздзеянне, чым газавая.

Так што Аляксандру Рыгоравічу зараз не пазайздросціш. У прэзідэнцкай Адміністрацыі нават не ведаюць, як будуць рэагаваць на такія "несяброўскія" захады з боку расійскіх СМІ, якімі, што ні для каго не сакрэт, даўно кіруюць з Крамля. І ці будуць рэагаваць увогуле. Кіраўнік прэзідэнцкай прэс-службы Павел Лёгкі ў панядзелак мог сказаць толькі наступнае: "Я думаю, што афіцыйная рэакцыя будзе, але крыху пазней". І ўсё ж абставіны складваюцца так, што зараз беларускаму лідэру лепей сцярпець крыўду, чым пачынаць скандаліць. Бо тэлеканалаў у Расіі не адзін, а некалькі, і яны ў знак салідарнасці могуць, як кажуць, працягнуць тэму.

Зараз палітычныя назіральнікі задаюцца толькі адным пытаннем: ці толькі з нежаданнем Беларусі падпісваць Мытны кодэкс звязаны беспрэцэдэнтны ціск на беларускага кіраўніка, альбо Масква нарэшце вырашыла паспрыяць змене ўлады падчас маючых адбыцца ў нашай краіне прэзідэнцкіх выбараў? Сам Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што на яго ціснуць не з-за нейкага кодэксу, а менавіта з-за выбараў. Па крайняй меры менавіта пра гэта ён заявіў пару дзён таму ў інтэрв'ю тэлеканалу "Еўраньюс". Калі беларускі кіраўнік валодае дакладнай інфармацыяй, то ўпершыню напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне атрымоўваецца сітуацыя, калі Масква не гатова падтрымаць дзеючага прэзідэнта. Так было ва Украіне — і Юшчанка прайграў, так Расія паступіла ў Кыргызстане — і Курманбек Бакіеў зараз вымушаны  хавацца ў Мінску, так Крэмль ціснуў на Міхаіла Саакашвілі — і прэзідэнт Грузіі ўжо заявіў, што больш не будзе балатавацца на галоўную кіруючую пасаду… Адным словам, вельмі хутка мы пабачым, чым на самай справе патыхалі ўсе гэтыя беларуска-расійскія газавыя і інфармацыйныя войны.
Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл