bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №104-105 (3234-3235)

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Не цурайцеся роднай мовы!

Аўтар: I 5 лiпеня 2010 г.
Зварот Сакратарыята ТБМ імя Ф.Скарыны

У хуткім часе ў нашай краіне пачнецца чарговая выбарчая прэзідэнцкая кампанія. Розныя партыі і рухі пачалі вылучаць сваіх прэтэндэнтаў для ўдзелу ў будучых прэзідэнцкіх выбарах. Пры гэтым ствараюцца розныя ініцыятывы, групоўкі і альянсы, друкуюцца і агучваюцца палітычныя і эканамічныя праграмы, з'яўляюцца заказныя інтэрв'ю і публікацыі, асабліва ў апошнія часы.

Усе выступоўцы называюць сябе дэмакратамі, змагарамі за правы чалавека, з розных бакоў крытыкуюць дзейную ўладу.

Аднак пры гэтым назіраецца вельмі небяспечная тэндэнцыя. Гэта поўнае альбо значнае ігнараванне дзяржаўнай беларускай мовы пры агучванні ў СМІ сваіх праграм, заяў і платформаў. Прытым значная частка магчымых кандыдатаў добра ведае беларускую мову, можа вольна ёй карыстацца, але яны не робяць гэтага.

 І гэта адбываецца ў той час, калі ўвесь народ Беларусі разумее па-беларуску, а больш за палову ставіцца да ўжывання беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця станоўча. Самае цікавае, што амаль усе вылучэнцы цудоўна разумеюць, што сапраўднымі кандыдатамі яны не стануць і сто тысяч подпісаў грамадзян Беларусі ў сваю падтрымку  не збяруць. Руская мова тут ім толькі перашкодзіць, бо сапраўдныя патрыёты іх не падтрымаюць, а прыхільнікі ўлады іх улёткі проста не будуць чытаць.

Значыць, яны хочуць спадабацца тым палітычным і фінансавым групоўкам на Усходзе і на Захадзе, якія ў сваіх інтарэсах падтрымліваюць русіфікацыю Беларусі. Таму ці варта верыць такім дэмакратам? З беларускім народам трэба гаварыць па-беларуску.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл