Монтэ-Крыста з-пад Ашмян
Журналіст Барыс Герстэн назваў Мінейку беларускім Монтэ-Крыста, бо яркае жыццё беларускага шляхціца было поўнае прыгод. Паводле яго слоў, за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага Мінейка быў прыгавораны да смяротнай кары праз павешанне, замененай 12-гадовай катаргай у Нярчынскіх рудніках Забайкалля.
Праз два гады Мінейка па падробленым пашпарце бяжыць з Расіі, атрымлівае адукацыю ў Парыжы ў Акадэміі генштаба французскай арміі. За будаўніцтва першай чыгункі ў Балгарыі адзначаны вышэйшым ордэнам Турэцкай імперыі. У 1870 годзе ўдзельнічае ў франка-прускай вайне на баку Францыі і ў Парыжскай камуне. На працягу 35 гадоў Мінейка жыве і працуе ў Грэцыі, дзе робіць важнае археалагічнае адкрыццё — знаходзіць храм Зеўса ў Дадоне, удзельнічае ў праектаванні і ўзвядзенні многіх спартыўных аб'ектаў для першай Алімпіяды 1896 года ў Афінах, адкуль пасля піша рэпартажы для польскіх газет. У 1912—1913 гадах удзельнічае ў Балканскіх войнах, у якіх Грэцыя адстойвала сваю незалежнасць.
Вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Марына Запартыка паведаміла аб падрыхтоўцы беларускамоўнага перакладу кнігі ўспамінаў Мінейкі "З Сібіры пад Акропаль". Паводле яе слоў, цэнтральнае месца ў кнізе, якая ахоплівае перыяд з 1848-га па 1868 год, надаецца нацыянальна-вызваленчаму паўстанню 1863—1964 гадоў супраць рускага царызму.




галоўнае онлайн:


Навіны
абмеркаванне