bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №104-105 (3234-3235)

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Хто купіць кватэру Міхаіла Снегіра?

Аўтар: I 5 лiпеня 2010 г.
Не выключана, што кватэра экс-пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра можа быць выстаўлена на продаж. Сын экс-пракурора Міншчыны Вадзім Снягір гаворыць, што на сённяшні дзень у пяціпакаёвай кватэры на вуліцы Грыбаедава ў Мінску прапісана сем чалавек.

"Падобна на тое, што калі кватэру прададуць, нас проста выкінуць на вуліцу", — сказаў сын асуджанага пракурора "Народнай Волі".

"Пра тое, што кватэру будуць прадаваць, нам сказалі судовыя выканаўцы, — распавядае Вадзім Снягір. — Калі я ўсё правільна зразумеў, то спачатку знойдуць пакупніка, а той пасля набыцця кватэры павінен будзе звярнуцца ў суд з хадайніцтвам вызваліць жылплошчу ад іншых жыльцоў.

Не ведаю, ці знойдзецца ахвотны пакупнік, які на такіх умовах аддасць грошы за гэтую кватэру? І той жа бізнесмен Уладзімір Сідаровіч, які мае дамову аб арэндзе гэтай кватэры, можа зрабіць з новымі жыхарамі гэтаксама, як і з намі ў свой час — праз суд заявіць пра свае правы на гэтую жылплошчу. Нядаўна яго па рашэнні суда выселілі з кватэры на Грыбаедава, аднак, наколькі я ведаю, дамова аб арэндзе з ім не скасавана..."

Як паведамляла ўжо "Народная Воля", кватэру на вуліцы Грыбаедава ў Мінску Міхаіл Снягір набыў у маі 2007 года. А ў лістападзе 2008 года А.Лукашэнка заявіў, што яна была набыта па відавочна прыніжаным кошце, а асобныя суддзі Цэнтральнага раёна Мінска прынялі заказное рашэнне на карысць Снегіра. У 1999 годзе гэтую ж самую кватэру на 25 гадоў арандаваў у кампаніі "Шве-Бел" бізнесмен Уладзімір Сідаровіч. І паколькі дамова пра арэнду з ім не была скасавана, то Сідаровіч, па рашэнні суда, меў права там пражываць разам з сям'ёй. На гэтае рашэнне суда была пададзена касацыйная скарга, аднак яе разгляд прыпынілі да вынясення прысуду па крымінальнай справе Снегіра. Згодна з прысудам Вярхоўнага суда, кватэра павінна быць канфіскавана ў Снегіра. Сам Снягір асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл