bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №104-105 (3234-3235) - "СУСТРЭЧЫ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

СУСТРЭЧЫ

Алесь Рыбак прэзентуе...

Аўтар: I 5 лiпеня 2010 г.

У чытальнай зале Дзяржынскай раённай бібліятэкі адбылася прэзентацыя новай кнігі аўтара "Народнай Волі" Алеся Рыбака "Хрумкач".

Чытальная зала не змагла ўмясціць усіх жадаючых, на прэзентацыі прысутнічала шмат моладзі. Размова вялася выключна на беларускай мове, Алесю Рыбаку было зададзена шмат пытанняў, на якія ён даваў змястоўныя адказы.

Новая кніга "Хрумкач" змяшчае аднайменную аповесць, урыўкі з якой друкавала "Народная Воля", раман "На раздарожжы" — працяг аўтабіяграфічных раманаў "Трэба было жыць" і "Галаброды", а таксама эсэ "Лецішча".

Месца прэзентацыі было абрана невыпадкова. 57 гадоў таму на старонках Стаўбцоўскага раённага друку з'явіліся першыя вершы малавядомага паэта Алеся Рыбака. У час вайны, згубіўшы сваіх бацькоў, ён жыў і хадзіў у школу ў вёсцы Мікалаеўшчына, што на Стаўбцоўшчыне. Юнацкія гады будучага пісьменніка Алеся Рыбака былі асветлены сустрэчамі з Якубам Коласам, які часта прыязджаў у Мікалаеўшчыну і наведваў мясцовую школу. Цудоўныя краявіды Наднёманскага краю, улюбёнасць у творчасць вялікага пісьменніка паспрыялі таму, што юнак палюбіў паэзію, спрабаваў у ёй свае сілы. Пазней, падчас вучобы на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Белдзярж-універсітэта, а потым, працуючы ў рэдакцыях раённых і рэспубліканскіх газет, у часопісах і на Беларускім радыё, Алесь Рыбак пачаў пераходзіць да прозы. Так з'явіліся ў друку яго нарысы "Далёкі шлях" і іншыя апавяданні "Святлана", "Швачка", "Незабыўнае"…

Талент пісьменніка, паэта, нарысіста Алеся Рыбака быў заўважаны: у другой палове 60-х гадоў ён быў запрошаны ў Маскву, дзе працаваў спачатку ў Вярхоўным Савеце, затым у Прэзідыуме Вярхоўнага Савета СССР. Адначасова Алесь Рыбак выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Літаратурным інстытуце імя  М.Горкага. Вярнуўшыся з Масквы на радзіму, Алесь Рыбак выдаў зборнікі апавяданняў і аповесцяў "Апошняя камандзіроўка", "Сёння прыедзе тата" і іншыя. Галоўная яго кніга, аўтабіяграфічны раман "Трэба было жыць", вый-

шла ў свет у 1990 годзе. Вялікі беларускі пісьменнік Васіль Быкаў вельмі станоўча адносіўся да творчасці Алеся Рыбака. Асабліва высокую ацэнку ён даў яго кнізе "Што пасееш…", якую аўтар прысвяціў сваёй маці.

Чытаючы творы Алеся Рыбака, бачыш, што яны прасякнуты высокімі маральнымі каштоўнасцямі, праўдай аб падзеях вайны, аб сапраўдных героях, іх подзвігах, а таксама аб фактах здрадніцтва, прыстасавальніцтва на фронце і ў партызанскім руху. Гераізм і шкурніцтва, самаахвярнасць і здрада святым ідэалам Бацькаўшчыны крочылі побач. І не трэба на гэта закрываць вочы. Таму не выпадкова, што Алесь Рыбак адчуваў падтрымку многіх літаратурных крытыкаў, а таксама такіх пісьменнікаў, як А.Васілевіч, Я.Брыль, І.Пташнікаў, І.Чыгрынаў, Б.Сачанка і іншых.

…На заканчэнні цікавай сустрэчы жонка пісьменніка атрымала прыгожы букет кветак, а Алесь Рыбак паставіў свае аўтографы на кнігах, набытых паклоннікамі яго творчасці. Для аматараў кнігі гэта было сапраўднае свята.

 

Лявон ЦЕЛЕШ.

 

г.Дзяржынск.
Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл