Скрадзены рэквізаваны 100 тысяч подпісаў за ўшанаванне памяці Васіля Быкава ў "Гавары праўду "
Для таго, каб падрыхтаваць подпісы, сабраныя за перайменаванне адной із вуліц Мінска ў гонар Васіля Быкава, пераправерыць іх і пералічыць перад падачай у гарвыканкам, была знята кватэра, паведамляе прэс-служба кампаніі.
Учора, 6 ліпеня, кватэру абрабавалі “невядомыя”. У выніку страчана больш за 50 тысяч подпісаў. Нічога больш не прапала. Актывісты кампаніі выклікалі міліцыю, быў складзены пратакол.
На подпісы за ўшанаванне памяці вялікага беларускага пісьменніка вядзецца сапраўднае паляванне -- 5 ліпеня машына, у багажніку якой знаходзіліся яшчэ 30 тысяч подпісаў, была эвакуіравана са двара, у якім стаяла без парушэння аніякіх правіл. Зараз аўтамабіль апячатаны, лёс подпісаў дагэтуль невядомы.
Яшчэ каля 10 тысяч подпісаў былі канфіскаваны ў часе ператрусу ў офісе кампаніі 18 мая на вул.Машэрава, 54.





галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
абмеркаванне
В.Зарецкий (7.07.2010 15:00)
Люди, склонные делать глупости, никогда не останавливаются только на одной из них. Каждой следующей они стремятся поправить предыдущую и так продолжается, пока их не остановят. Это нам демонстрирует президент, а вслед за ним и те, кто ему служит.
Андрей (8.07.2010 03:31)
Ради красного словца 100 тысяч человек подвели под монастырь.
navicki (8.07.2010 06:43)
Цалком дапушчальна, што подпісы насамрэч скралі, бо наш офіс таксама неяк узломвалі дзеля сьпісоў прафзьвязу. Але што з таго вынікае? Калі ў кампаніі шмат выпадковых людзей, што працуюць за грошы, то сярод іх часта зашываюцца "краты" альбо тыя, што вядуць там справы неахайна. Узьнікае шмат пытаньняў, напрыклад, як злодзеі даведаліся пра навалу тых подпісоў у адным месцы? Чаму подпісы, якія каштавалі шмат высілкоў і грошай, увогуле не ахоўваліся, хаця за імі й шло паляваньне? Чаму так шмат матэрыялоў і тэхнікі кампаніі канфіскоўваецца? Такім "кампаніям" няма даверу: і грошы змарнуюць, і вынікі працы сапсуюць, і сапраўдных актывістых "здадуць".