bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №106-107 (3236-3237) - "ВІЗІТ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ВІЗІТ

Пасланнік

Аўтар: I 8 лiпеня 2010 г.

Учора вечарам у Мінск з двухдзённым візітам прыляцеў еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння ЕС і еўрапейскай палітыцы суседства Штэфан Фюле.

Асноўныя сустрэчы еўракамісара, у тым ліку з Аляксандрам Лукашэнкам, будуць праходзіць сёння, таму пра вынікі візіту мы зможам даведацца пазней, але галоўную мэту сваіх перамоў у Мінску Штэфан Фюле ўжо агучыў праз артыкул у газеце “Советская Белоруссия”.

“ЕС клапоціцца аб сваіх суседзях, аб людзях, што жывуць па той бок мяжы. Памятаючы пра гэта, у 2004 годзе мы распрацавалі адметную палітыку для развіцця адносін з нашымі суседзямі... Створаная намі еўрапейская палітыка суседства працуе па прынцыпе “большае за большае”. Чым вышэйшыя рэфарматарскія амбіцыі нашых партнёраў, тым больш значным будзе наш адказ”, — піша еўракамісар.

Што маецца на ўвазе?

“У 2008 годзе цеснае супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю пачало паступова аднаўляцца. Сёння надышоў час перавесці яго на новы ўзровень. Але каб гэта адбылося, нам трэба ўбачыць у Беларусі новы прагрэс па пытаннях выканання правоў чалавека і асноўных свабод, павышэння ўзроўню дэмакратыі і далейшаму ўдасканаленню прынцыпаў верхавенства права. Гэтыя каштоўнасці для нас фундаментальныя”, — патлумачыў Штэфан Фюле.

Іншымі словамі, Еўропа выказвае гатоўнасць да супрацоўніцтва з Беларуссю толькі ў тым выпадку, калі ўлада нашай краіны будзе з павагай ставіцца да сваіх апанентаў, да альтэрнатыўнай думкі, да права чалавека свабодна выказвацца, свабодна выбіраць прэзідэнта і дэпутатаў і так далей. Дарэчы, неафіцыйна вядома, што менавіта агучванне ўмоў, на якіх Еўропа будзе гатова прызнаць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі — галоўная мэта візіту еўракамісара. Сваім артыкулам еўракамісар пацвярджае, што спробы беларускага боку абмежаваць супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўропай толькі эканомікай, плёну не мелі. Грошы, удзел у эканамічных праектах, доступ на еўрапейскі рынак  Беларусь атрымае толькі ў тым выпадку, калі краіна пойдзе на палітычныя рэформы.

“Сёння ЕС звяртаецца да Беларусі з саліднай і практычнай прапановай па паглыбленні нашых адносін. Напярэдадні важнага моманту ў палітычным жыцці вашай краіны я спадзяюся, што Беларусь выкарыстае магчымасць наблізіцца да еўрапейскіх суседзяў”, — заканчвае свой артыкул Штэфан Фюле.

Думаецца, простых беларусаў не трэба пераконваць у тым, што Беларусь — еўрапейская краіна, што яе будучыня — у добрых адносінах з Еўропай. Але ці пераканае Штэфан Фюле беларускія ўлады ў тым, што досыць ужо нашай краіне блукаць у пошуках свайго шляху і даўно ўжо настала пара стаць на цывілізаваны шлях палітычнага і эканамічнага развіцця?
Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл