bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №106-107 (3236-3237)

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

На «Славянскі базар»!

Аўтар: I 8 лiпеня 2010 г.
Сёння ўвечары адбудзецца афіцыйнае адкрыццё Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар”. У 22.00 па мінскім часе пачнецца прамая трансляцыя з Віцебска. “Народная Воля” вырашыла высветліць, наколькі цікавяцца беларусы гэтым мерапрыемствам.

Аб тым, што “Славянскі базар” у гэтым годзе істотна змяніў сваю канцэпцыю, паведамлялася не аднойчы. Арганізатары ганарацца тым, што сёлета канцэрты будуць даваць толькі самыя прыбытковыя артысты. Маўляў, гэта павінна забяспечыць шалёную папулярнасць музычнаму форуму.

Але ці так гэта? Ці неабходны фестываль з такой немалой, па мерках беларускай дзяржавы, гісторыяй?

Напрыклад, прэтэндэнт у кандыдаты на пост прэзідэнта Беларусі ад Беларускай партыі “Зялёныя” Юрый Глушакоў лічыць асабіста для сябе фестываль нецікавым.

“Я і раней не вельмі сачыў за гэтым мерапрыемствам, — прызнаўся кандыдат. — І гэта не з-за таго, што фестываль успрымаецца як частка прапаганды нашай дзяржавы. Проста гэта не мой фармат. Ну а падчас прэзідэнцкай кампаніі ў мяне проста няма часу”.

А вось музыка, бубнач гурта Apple Tea і выкладчык Аляксандр Сапега да “Славянскага базару” ставіцца насцярожана, лічыць, што фестываль непрафесійны.

“Гэта можа быць цікавым відовішчам толькі ў тым выпадку, калі там выступаюць твае сваякі, — заявіў музыка. — У прафесійным плане гэта зусім нецікава. Мне не падабаецца расійская махровая папса. Яна выклікае пачуццё сораму за тых людзей, якія жывуць на гэтай тэрыторыі і слухаюць гэта. Культурка нейкая ўбогая... На што там глядзець? На тое, як людзі перад мікрафонам сябе любяць?”

Літаратар Зміцер Вішнёў таксама не вельмі прыхільна ставіцца да фестывалю мастацтваў. Але Змія Віша больш цікавіць фінансавы аспект.

“Я быў на “Славянскім базары” шмат гадоў таму, калі яшчэ працаваў у газеце “Культура”, — распавёў Вішнёў. — На мой погляд, сродкі, якія выдаткоўваюцца на “Базар”, маглі быць размеркаваны больш рацыянальна на розныя дробныя культурныя праекты. Колькі можна было б выдаць кніг, правесці фестываляў... Часам аж страшна робіцца з-за гэтага нерацыянальнага марнавання грошай”.

Простыя гледачы, як паказала апытанне “Народнай Волі”, таксама не аднолькава ставяцца да “Славянскага базару”. Для кагосьці гэта вялікае свята, а нехта лічыць саму ідэю фэсту састарэлай.

“Я, вядома, не буду глядзець “Славянскі базар”, — выказала сваё меркаванне студэнтка Вольга. — Таму што — большай часткай — гэта збор няшчасных, якія па адзіночцы ніколі б не сабралі гэтулькі гледачоў. А тыя гучныя імёны ці проста добрыя артысты, якіх на кожную “Славянку” прыходзіцца вельмі мала, карціны ўсё роўна не змяняюць. Шуміха, канечне, беспадстаўная і непатрэбная —- хай лепш гэтыя грошы пойдуць на пенсіянераў”.
Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл