bulletгалоўнае онлайн:

Палітыка

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Фільм "Хросны бацька-2"

Аўтар: I 17 лiпеня 2010 г. 08:02
Расейскае тэлебачаньне паказала другую частку “Хроснага бацькі”. Большая частка фільму – гэта паўтор першага "Хроснага бацькі". Аднак зьявіліся некаторыя дадатковыя сюжэты, а некаторыя зь сюжэтаў першага фільму атрымалі працяг.

 

 

"Абодва непрадказальныя, абодва хочуць у Эўропу і абодва ня ведаюць, як туды патрапіць".
У прыватнасьці, у другім фільме робіцца акцэнт на "нешматлікіх сябрах" Аляксандра Лукашэнкі – сярод іх паказаны прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, якога цяперашняя расейская ўлада называе адным з галоўных ворагаў Расеі. У фільме Лукашэнку і Саакашвілі называюць вельмі падобнымі: "Абодва непрадказальныя, абодва хочуць у Эўропу і абодва ня ведаюць, як туды патрапіць".

Дырэктар расейскага Інстытуту краін СНД, дэпутат Канстанцін Затулін папярэджвае, што калі Лукашэнка згубіць падтрымку Расеі, то доўга не пратрымаецца ва ўладзе.

У фільме шмат гаворыцца пра падабенства ў мэтадах кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі і зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева, які цяпер жыве ў Беларусі. Асаблівая ўвага зьвяртаецца на абвінавачваньні сям'і Бакіева ў карупцыі.

У адносінах да сям'і Лукашэнкі ў фільме сьцьвярджаецца, што яе прыбыткі, найперш ад гандлю зброяй і рээкспарту нафты, склалі каля 12 мільярдаў даляраў.

Чалавек, якога здымалі са сьпіны, са зьмененым голасам і якога назвалі "дзейным супрацоўнікам КГБ Беларусі", у фільме кажа, што Лукашэнка, які і Бакіеў, спрабуе сканцэнтраваць у сваіх руках усе фінансавыя патокі ў краіне. У КГБ разумеюць – калі Лукашэнка згубіць уладу, то апынецца за кратамі, кажа гэты чалавек.

У фільме "Хросны бацька-2", параўнальна зь першай часткай, таксама дадаўся сюжэт пра арышт у Беларусі амэрыканскага адваката Эмануіла Зэльцэра. Задаецца пытаньне, чаму Аляксандар Лукашэнка не загадаў затрымаць і перадаць Расеі беглага расейскага алігарха Барыса Беразоўскага, які, паводле Зэльцэра, прысутнічаў на судзе над ім у Менску.

У сюжэце пра асабістае жыцьцё Лукашэнкі дадалося цьверджаньне, што апошнім часам беларускага кіраўніка "неаднаразова бачылі на замежных курортах у атачэньні кампаніі паўголых спартовак з жаночай валейбольнай каманды".

Пачынаецца фільм сюжэтам пра затрыманьне здымачнай групы НТВ у Беларусі год таму. Пры гэтым скарыстаныя здымкі, якія выглядаюць, як зробленыя спэцслужбамі.

Завяршаецца фільм "Хросны бацька-2" дапушчэньнем, што напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў Аляксандар Лукашэнка можа "прызначыць" вінаватых у зьнікненьні сваіх апанэнтаў.

Першы фільм “Хросны бацька” выйшаў у эфір НТВ 4 ліпеня. У фільме імя Аляксандра Лукашэнкі зьвязана са зьнікненьнямі ягоных палітычных спаборнікаў у Беларусі, а таксама выказана шмат іншай крытыкі адносна кіраўніка Беларусі.

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

Додик Гимпелевич, писатель (28.01.2011 13:57)

Аб Лукашенкi… …Усiм беларусам вельмi падабаецца рускi прэзiдэнт - Дзмiтрый Мядзведьзев, ён прыгажуня, да вельмi разумны. Вось патаму ён трохi i утрацiу даверые не толькi к Лужкову, но i к Лукашенкi, а бацька Лукашенка, такi … «гумарыст». Людзi кажуць, кончыу ён у кабiнеце нейкая савяшчання, ды гаворыць - усе …свабодны. Дак тыя мiнистры паднялiся, да пайшлi к выхаду. А «бацька» iм услед крычыць - а вас, …казлоу, я папрашу застацца! Ну, тады мiнистры разгарнулiсь, да зноу паселiсь за той стол. А Лука, хiтра усьмiхаецца i кажа, …да не, я папрасiу застацца толькi мiнистра Казлова. Додiк Гiмпялевiч, пiсьменнiк-прыкалiст, почётны гр-нiн Бабруйску. Люты 2011 году.

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл