bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №110-111 (3240-3241) - "З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Уладзімір НЯКЛЯЕЎ: «Быкаў — гонар Беларусі, і наш абавязак — ушанаваць памяць пра яго»

Аўтар: I 15 лiпеня 2010 г.
Як вядома, на гэтым тыдні актывісты кампаніі "Гавары праўду!" перадалі мінскім гарадскім уладам 105 тысяч подпісаў за тое, каб назваць адну з цэнтральных вуліц беларускай сталіцы імем знакамітага пісьменніка.

У Мінгарвыканкам былі перададзены 5 тысяч арыгінальных подпісаў і 100 тысяч копій тых подпісаў, якія на мінулым тыдні былі скрадзены. Нагадаем, што аналагічная акцыя праводзілася і ў Гродне.

— У Гродне ў нас сабрана каля 8 тысяч подпісаў, аднак у гарвыканкам яны не перадаваліся, — распавядае "Народнай Волі" лідэр кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір НЯКЛЯЕЎ. — Як вядома, на пасяджэнні тапанімічнай камісіі Гродзенскага гарадскога савета дэпутатаў было прынята рашэнне аб прысваенні адной з гарадскіх вуліц імя Васіля Быкава. Таму, калі ўсё і далей пойдзе так, як яно ёсць, то можна гарадскія ўлады і не турбаваць, вядома ж, яны звярнулі ўвагу на пазіцыю грамадскасці. Мы ж не за сваю ўласную славу змагаемся і не дзеля таго, каб проста наведацца з подпісамі ў гарвыканкам. Калі яны нарэшце назавуць, то ў нас адпадзе неабходнасць грукацца ў дзверы і кагосьці напружваць. А калі справа зацягнецца, то, безумоўна, давядзецца нагадаць.

— А калі чакаецца нейкі адказ з Мінгарвыканкама?

— Думаю, што ён будзе дадзены на працягу месяца.

— Ці вядзецца нейкае разбіральніцтва па скрадзеных подпісах?

— Мы напісалі заяву… Можа быць, злодзеі, калі кралі подпісы, падумалі, што там нейкія каштоўныя рукапісы, за якія дадуць грошы. А калі разабраліся, то проста выкінулі. Раптам і знойдзе міліцыя…

Але галоўнае — у Мінску абавязкова павінна быць вуліца імя Васіля Быкава. І тут шырокая грамадскасць не адступіцца. Быкаў — гонар Беларусі, і наш абавязак — ушанаваць памяць пра яго.
Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл