bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №110-111 (3240-3241) - "ПРАШУ СЛОВА!"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ПРАШУ СЛОВА!

«Усходняе партнёрства»: калі форма не мае належнага зместу

Аўтар: I 15 лiпеня 2010 г.
Еўропа спрабуе наладзіць мірнае, вольнае і годнае для чалавека жыццё на сваім кантыненце, і гэта сёння належыць прымаць за факт, які толькі блазан можа ігнараваць. Грэх было б і беларусам не пакарыстацца такімі яскравымі варункамі еўрапейскай гуманнай палітыкі. Дзеля спакою і далейшага цывілізаванага жыцця свайго народа.

Чытаю рэзалюцыю канферэнцыі Нацыянальнага форуму грамадзянскай супольнасці: “Дарожная карта “Усходняга партнёрства” для Беларусі”. Канферэнцыя адбылася 5—6 ліпеня 2010 года ў Мінску. І перада мной гэты важны дакумент, хоць, калі шчыра, у ім ёсць і істотны прагал. Мая думка... У самым канцы, пад тэкстам, пералічаны больш за два дзесяткі грамадскіх арганізацый, ад Асамблеі прадэмакратычных НДА Беларусі да незалежных прафсаюзаў і Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў. Адно, пра што я тут жа пашкадаваў... Нацыянальны форум абышоўся без дэмакратычных творчых аб’яднанняў, скажам, мастакоў, пісьменнікаў, тэатральных дзеячаў... І таму для мяне застаўся незразумелым крытэрый “гуртавання” як грамадзянскай супольнасці, так і Нацыянальнага форуму для ўдзелу ў гэтай надзвычай важнай партнёрскай канферэнцыі.

Будзем зыходзіць, аднак, з таго, што падкрэсленыя мной знакавыя словы тут ужыты не дарэмна. А калі так, тады за падобнага роду форумамі павінна стаяць шырокае прадстаўніцтва, якое адстойвае нацыянальныя інтарэсы. Афарбоўку такім форумам прыдаюць, як правіла, нацыянальная культура і мова, далей праз іх ужо выяўляюцца характар і менталітэт народа.

Маючы акурат вось такую арыентацыю, я прабег па тэксце Рэзалюцыі зверху ўніз. І, прызнаюся, быў расчараваны.

Што значыць увогуле Нацыянальны форум без творчай эліты?.. Пытанне да арганізатараў канферэнцыі і прадстаўнікоў Еўрасаюза.

Дарожная карта “Усходняга партнёрства” складаецца з чатырох платформ, з асобнымі пунктамі і падпунктамі.

Гэта “Дэмакратыя, правы чалавека, належнае кіраванне і стабільнасць”.

Гэта “Эканамічная інтэграцыя і збліжэнне з палітычнымі курсамі ЕС”.

Гэта “Навакольнае асяроддзе, змена клімату і энергетычная бяспека”.

Гэта “Кантакты паміж людзьмі”.

Не знайшоў я ў тэматыцы Нацыянальнага форуму асобнага раздзела, дакладней, платформы, у якой бы распрацоўваліся і асвятляліся духоўнае жыццё народа, нацыянальная культура і мова. Тым часам не аднаго ж мяне хвалююць пытанні этнацыду, захавання і развіцця беларускай мовы як асновы не толькі роднай нацыянальнай культуры, але і суверэнітэту краіны.

А быў жа перад гэтай канферэнцыяй нібыта і добры знак. Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі спадар Жан-Эрык Хольцапфель, выступаючы 24 мая 2010 года на свяце славянскага пісьменства ў Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску, заклікаў беларусаў не забывацца на родную мову. Ён зазначыў, што Еўрасаюз песціць і шануе сваю культурную разнастайнасць і мовы, заахвочвае іх вывучаць, садзейнічае моўнай разнастайнасці і таму добра разумее клопаты беларусаў у гэтай сферы.

 Былі і іншыя спрыяльныя акалічнасці. Грамадзянская ініцыятыва “Інстытут нацыянальнай памяці”, напрыклад, пры падтрымцы Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны паспяхова правяла ў 2009 годзе акцыю за адраджэнне беларускай мовы. Пра вынікі напісана ў артыкуле “Каму замінае беларуская мова” (“Народная Воля” за 18 і 21 мая 2010 г.). Самае істотнае, што ў гэтай акцыі нам удалося знайсці падтрымку ў эшалонах улады і прадэманстраваць сапраўды шырокі нацыянальны клопат пра родную мову. Практычна на нашым баку аказаліся Нацыянальная акадэмія навук, шэраг міністэрстваў і аблвыканкамаў, заканадаўчыя ўладныя структуры... Усё гэта выразна акрэслена ў вышэй названым артыкуле. Прадэманстраваны вопыт, як можна знаходзіць кантакты і працаваць на агульны клопат разам з прадстаўнікамі афіцыйных структур.

На жаль, усё гэта не знайшло увагі, разумення, падтрымкі на канферэнцыі Нацыянальнага форуму і не трапіла ў “Дарожную карту “Усходняга партнёрства” для Беларусі”. Чаму так атрымалася? У канферэнцыі ж, між іншым, бралі ўдзел Таварыства беларускай мовы і Рэспубліканскае таварыства беларускай школы, Праваабарончы цэнтр “Вясна” і Міжнародная хельсінкская асацыяцыя па правах чалавека, ды і ці толькі яны. Чый гэта стратэгічны, асмелюся зазначыць, пралік? Чыя загана?..

Мне здаецца, што ў арганізатараў і апекуноў ліпеньскай канферэнцыі “Усходняга партнёрства” ў Мінску ёсць час, каб да Форуму грамадзянскай супольнасці ў Берліне ў кастрычніку гэтага года асэнсаваць гэтыя шчырыя заўвагі і пажаданні і нейкім чынам выправіць становішча. Перакананы, што гэта надасць яшчэ больш вагі “Дарожнай карце “Усходняга партнёрства” для Беларусі”.

 

Васіль ЯКАВЕНКА,

пісьменнік.
Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл