СТЫХІЯ
Ахвяры лета
Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Віталь Навіцкі, пашкоджаны дахі 50 жылых дамоў, 99 сельскагаспадарчых будынкаў. Абясточаны 341 населены пункт, у 43 з іх электразабеспячэнне пакуль не адноўлена.
У Мінску з-за падзення дрэў падчас навальніцы пашкоджана восем легкавых аўтамабіляў. Напярэдадні вечарам дрэвы, якія ўпалі, перакрылі выезд з тэрыторыі падстанцыі № 6 Гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі, а будаўнічыя лясы, якія ўпалі, закрылі выхад з магазіна "Аўтазапчасткі" па вул. Кіжаватава, дзе знаходзіліся чатыры чалавекі. У абодвух выпадках ратавальнікі аператыўна ліквідавалі наступствы стыхіі.
Акрамя таго, паводле аператыўных звестак МНС, стыхія стала прычынай смерці і траўмавання людзей. 13 ліпеня каля вёскі Зялёны Сад Гомельскага раёна на летняй пашы ўдарам маланкі быў смяротна траўмаваны пастух. Каля вёскі Сялец Лідскага раёна ў лесе на дзевяцігадовага хлопчыка ўпала верхавіна дрэва. Ён шпіталізаваны з траўмамі рознай ступені цяжкасці. У Мінску ад дрэў, што ўпалі, пацярпелі два чалавекі, якія таксама трапілі ў бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці.




галоўнае онлайн:


Навіны
абмеркаванне