bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №110-111 (3240-3241) - "ПРЭМ’ЕРА"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ПРЭМ’ЕРА

Беларускі музычны тэатр зноў пачынае выкрываць хлуслівых жонак

Аўтар: I 15 лiпеня 2010 г.
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прадставіць мінскім гледачам новы спектакль “Мая жонка — ілгунья”. Сямейная камедыя становішчаў распавядзе павучальную і кранальную гісторыю чалавечых узаемаадносін.

Пастаноўку “Мая жонка — ілгунья” нельга назваць новай у рэпертуары тэатра. П’еса была напісана ў 70-х гадах у Амерыцы і адаптавана да нашага асяроддзя. З тых часоў героі сямейнага канфлікту перыядычна з’яўляюцца на сцэне мінскага тэатра.

Рэжысёрам сёлетняй пастаноўкі стала Галіна Галкоўская, якая вырашыла ўдыхнуць у п’есу новае жыццё. Як прызналася сама рэжысёр-пастаноўшчык, новая камедыя павінна не здзіўляць спецэфектамі, а быць вельмі натуральнай.

“Такая гісторыя магла адбыцца ў кожнай еўрапейскай краіне, дзе людзі жывуць на фоне агнёў рэкламы, казіно, адвыклі жыць хораша, імкнуцца жыць лёгка і не абцяжарваць сябе клопатамі пра дзяцей і сям’ю, — прызналася спадарыня Галкоўская. — Я прынцыпова не глядзела касету са спектаклем. Калі задумвалася гэта пастаноўка, хацелася, каб гледачы разам з намі панастальгіравалі па часах юнацкасці, дзяцінстве, калі мы ўсе марылі, гулялі ў цацкі і былі бестурботныя. Гэты спектакль менавіта пра такіх людзей, якіх вучыць урэшце само жыццё”.

Цікавым падаецца і акцёрскі склад, які за-

дзейнічаны ў пастаноўцы. У спектаклі прымаюць удзел адразу тры пакаленні акцёраў. Сярод іх знакамітыя і знаёмыя гледачам Наталля Гайда, Васіль Сердзюкоў, Аляксей Кузьмін, Людміла Станевіч. Сярэдняе пакаленне прадстаўлена Сяргеем Суцько, Яўгенам Ермаковым, Маргарытай Александровіч, Лідзіяй Кузьміцкай. Для маладога папаўнення тэатра “Мая жонка — ілгунья” шанец паказаць сябе ў новых вобразах, паспрабаваць свой патэнцыял на практыцы.

Аб чым размова

Сюжэт п’есы “Мая жонка — ілгунья” заснаваны на гісторыі аднаго шлюбу. Падзеі адбываюцца ў 70-х гадах ХХ стагоддзя ў Амерыцы. У сям’і галоўных герояў наспявае крызіс. Муж марыць завесці дзіця, але жонка лічыць, што яна яшчэ не падрыхтавана да гэтага. Аднойчы жанчына вырашыла паснедаць разам з сябрам мужа і не распавесці мужу аб гэтым. Вось гэта і стала нагодай для сямейнага канфлікту...

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл