bulletгалоўнае онлайн:

Здароўе

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Усё пра герпес

Аўтар: I 16 лiпеня 2010 г. 14:57
Шмат страхаў, забабонаў, грамадскіх стыгмаў цягнецца за гэтай хваробай. Мы паспрабуем улагодзіць грамадскую ўстрывожанасць. Усё пра вірус, які як учэпіць, дык не адчэпіцца.

Вірус герпесу, віруснае захворванне з уласцівым сыпам булдыркоў, пашкоджвае пераважна слізістую рота і полавыя органы. Герпесу папярэднічаюць млявасць, дрыжыкі, апаленне скуры, сверб.

Заражэнне адбываецца ў выніку кантакту слізістай з вірусам, калі наша слізістая дакранаецца да заражанага чалавека. Вірус не пранікае праз здаровую непашкоджаную скуру, але гэтага нельга сказаць пра хворую або падрапаную скуру.

1. Падчас заражэння вірус памножыцца ля ўваходу, адтуль праз нервы трапіць у хрыбціну і застанецца там у "прыспаным стане" на няпэўны час, на месяцы ці нават гады. 95% выпадкаў заражэння праз слізістую рота і 70 % праз полавыя органы адбываецца незаўважна, без усякіх слядоў. Іншымі словамі, вы можаце не ўведаць, што заразіліся, і калі хвароба праявіцца, не спяшайцеся вінаваціць вашага цяперашняга партнёра.

2. Не панікуйце заўчасна. Стан хворага нічым не розніцца ад яго стану год ці два таму, калі ён толькі заразіўся. Да жалю, вірус застанецца ў вас назаўсёды, аднак ён застанецца тым жа вірусам, хіба што цяпер вы будзеце пра яго ведаць. Схадзіце да лекара - вылекаваць хваробунельга, аднак суняць - так.

3. Заражэнне герпесам адбываецца падчас наўпроставага кантакту з носьбітам хваробы. Паколькі вірус вельмі адчувальны да вонкавых ўмоваў, амаль няма прэцэдэнтаў заражэння ад прадметаў, у тым ліку праз бялізну, посуд ці ўнітаз. Вірус не любіць хлор, таму ваду з басейнаў таксама выключаем.

4. Адсотак заражэння ў параў, калі адзін з партнёраў хворы на герпес, складае 10% у мужчын, і 17% у жанчын. У заходніх краінах герпес на другім месцы па полавых хваробах – 30% сярод дарослага насельніцтва. Важна зазначыць, што сярод мужчын – носьбітаў хваробы, якія перажылі сапраўднае абвастрэнне і ведаюць пра існаванне хваробы, 20% ніколі не ведалі прыкметаў хваробы. Большасць носьбітак (60%) адкрылі ў сябе ранкі, але не зразумелі, што гэта герпес. Выснова: кожны раз, калі вы выяўляеце падазроную больку (раздражненне, боль, выдзяленні, пякучку), варта праверыцца ў доктара.

5. Факт таго, што вы хворы на герпес, то бок носьбіт хваробы, не абароніць вас ад дадатковага заражэння. Таму легкадумнасць убок і заўсёдная асцярожнасць!

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл