РЕЗОНАНС
«Калі не з Богам, то з кім?»
З маіх назіранняў у нашай краіне, пачынаючы з галоўнага праваслаўнага атэіста, большая палова насельніцтва -- атэісты. Ну і што мы маем? У вёсках ля крамаў з ранку да вечара стаяць гэтыя атэісты -- спітыя, учарнелыя, брудныя, сярод іх ніколі не сустракала вернікаў.
А чаму нашы турмы так перапоўнены?
А чаму нашы дэпутаты і чыноўнікі не думаюць пра просты народ, які ўжо хутка будзе жыць у поўнай галечы? Чаму такія розныя пенсіі і заробкі? Дык хіба ж гэта не атэізм?
Самыя цудоўныя людзі былі і ёсць сапраўдныя вернікі. Гэта Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі, Зянон Пазьняк, Вацлаў Гавел, Генадзь Карпенка, Васіль Быкаў і г.д.
Думаю, што і нашы Іосіф Сярэдзіч, Святлана Калінкіна, Сяргей Законнікаў, Леанарда Юргілевіч не атэісты.
А вось не ведаю ніводнага атэіста, хто б крануў маю душу. Вы яшчэ скардзіцеся, што шмат духоўных перадач. А я лічу, што іх вельмі мала. Замест іх у вялікі пост па ўсіх вёсках абавязкова праводзяць канцэрты.
І вось я прыйшла да высновы, што ў нашай краіне і асабіста ў кожнага, хто не з Богам, нічога добрага ў жыцці не будзе. Нават у труне па-рознаму выглядаюць вернікі і атэісты. Раю паназіраць.
А вы, шаноўны Мікола, калі не з Богам, то з кім?
Ганна Антонаўна ЕФІМОВІЧ.
в.Заброддзе Лельчыцкага раёна.





галоўнае онлайн:


Навіны
абмеркаванне
dvornik (19.07.2010 23:40)
А чаму нашы турмы так перапоўнены? А чаму нашы дэпутаты і чыноўнікі не думаюць пра просты народ, які ўжо хутка будзе жыць у поўнай галечы? Чаму такія розныя пенсіі і заробкі? Дык хіба ж гэта не атэізм? Ответ: 1. Вот что такое в жизни нашей есть закон сегодня? Крест! Конструкция из горизонтали и вертикали Симбиоз властей простой, доходчивый и модный Политтехнологи для нас безропотных людей создали. И вот сей крест на шею нам взвалили И приказали в гору его за счастье волочить Но сами-то в возок чины ввязаться позабыли Потому что без возка и без горы им легче счастливо прожить… Ответ 2: И вот я снова возвращаюсь на свободу, На свободу из-за стен неволи выхожу, Выхожу опять поближе быть к народу, Выхожу и снова правду жизни ему я расскажу. А правда жизни, знайте, есть весьма простая: Кровосмоки всех мастей кровь народа пьют задаром На закон и правила морали вовсе не взирая - Они ж укрылись за спиной продажного судьи и сытого мента-амбала. Брат, сосед и каждый из прохожих… Сколько мусора везде скопилось, как в местах отхожих! Пора уже нам пришла, пора всем в руки мётла брать И на субботник дружно выйти мусор разметать. Нынче очень нужен, всем нам очень нужен дворник - Сегодня дворник и только бравый дворник Наших прав на чистоту поборник.