bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №112-113 (3242-3243) - "З НАТУРЫ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

З НАТУРЫ

Ці дурань пісаў, ці п'янтос які...

Аўтар: I 19 лiпеня 2010 г.
Выбачайце за рэзкасць, але ж не магу ўстрымацца. На магазіне "Прадукты" ў нашым Светлагорску ўбачыла вялікую шыльду з прыгожым беларускім словам і толькі хацела ўзрадавацца, як нібы па лбе нешта стукнула: гэта адкуль жа, якім чынам так бязглузда, недарэчна ў нашанскіх "Вячорках" рускае "и" выцесніла "і" законнае?

Абсурд нейкі, як ні кажы. І бачаць гэты абсурд (за які, няцяжка здагадацца, грошы заплачаны) шматлікія пакупнікі, прахожыя. Бачаць школьнікі, гадаюць — можа, настаўнікі іх няправільна вучаць, самі прыдумалі неіснуючае "і"?

Між тым, зразумела, ні адна шыльда не з'яўляецца самахоць, без нагляду адказных "дзядзькоў, у тым ліку — розных ідэалагічных службоўцаў. Куды, цікава, яны глядзяць, за што свае аклады атрымліваюць? Дзе і як самі вучыліся, калі не зважаюць на гэткае пасмешышча, што рэжа вока?

…Адна толькі літарка, а ў ёй, бы ў кроплі вады, — пагардлівае стаўленне да роднай мовы, якое літаральна насаджаецца дзяржавай.

З павагай —

 

Валянціна ПАЖЫЛАВА,

жыхарка г.Светлагорска.
Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл