bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №112-113 (3242-3243)

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Нацысты прысмакталіся да футбола

Аўтар: I 19 лiпеня 2010 г.
На мінулым тыдні беларускія клубы даволі ўдала выступілі ў еўракубках. Балельшчыкі чакаюць «працягу банкета»...

Футбалісты магілёўскага “Дняпра” ў гасцях згулялі ўнічыю 2:2 з нарвежскім “Стабекам” у першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раунда Лігі Еўропы, а “Тарпеда” (Жодзіна) з такім жа лікам звяло матч унічыю ў Бялградзе з мясцовым АФК. Дарэчы, жодзінцы двойчы выходзілі наперад. Мінскае “Дынама” разграміла дома эстонскі “Калеў” — 5:1 (на фота — фрагмент гэтай гульні). Матчы ў адказ адбудуцца 22 ліпеня.

А футбалісты барысаўскага БАТЭ на дамашнім стадыёне з лікам 5:1 атрымалі перамогу над ісландскім клубам “Хабнарф`ёрдзюр” у першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў УЕФА (матч у адказ — 21 ліпеня).

— Першапачаткова меркавалі, што саперніку будзе цяжка ў другім тайме, улічваючы і ўмовы надвор`я, і пералёт, — заявіў пасля гульні галоўны трэнер БАТЭ Віктар ГАНЧАРЭНКА. — У перапынку сказаў ігракам дзейнічаць у тым жа духу, правялі некаторыя перастраенні. Сапернік сапраўды пачаў стамляцца. Можна з лёгкасцю думаць пра матч у адказ, аднак ёсць лыжка дзёгцю. Тры жоўтыя карткі для такога матча зашмат, плюс прапушчаны гол. Але гавораць, што пры буйным ліку губляецца канцэнтрацыя. Я б не хацеў параўноўваць “Хабнарф`ёрдзюр”, з якім мы гулялі тры гады таму, з цяперашнім. Тады і нас трэба параўноўваць. У кожнага матча свая гісторыя.

Дарэчы, як паведамляе БелаПАН, футбольны клуб БАТЭ пачаў расследаванне нацысцкай выхадкі фанатаў падчас матча 2-га кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў УЕФА супраць ісландскага “Хабнарф’ёрдзюра”.

“Учора падчас матча з ісландскім “Хабнарф’ёрдзюрам” у фанацкім сектары БАТЭ адбыўся абуральны інцыдэнт. У нейкі момант адзін за адным былі паднятыя транспаранты з лічбамі “14” і “88”, — гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце БАТЭ. — Мы не думаем, што мела месца выпадковае супадзенне лічбаў ці акцэнтавалася ўвага на нумарах любімых футбалістаў нашай каманды. Па ўсёй бачнасці, нейкія прыдуркаватыя, такім вось брудным спосабам вітаючы нацызм, вырашылі нанесці ўдар па іміджы клуба”.

14/88 — кодавы лозунг (часам таксама ўжываецца ў якасці прывітання ці подпісу) у белых нацыяналістаў. Гэтыя лічбы азначаюць колькасць слоў у пэўных выразах расісцкага і нацысцкага зместу. Акрамя таго, лік 88 з’яўляецца закадзіраваным нацысцкім прывітаннем “Хайль Гітлер!”, бо літара H стаіць у лацінскім алфавіце восьмай.

“Як ні сумна гэта прызнаваць, фанацкае асяроддзе нашага клуба, зрэшты, як і любога іншага, — неаднастайнае, і, як аказалася, у ёй існуе група падонкаў, якія падзяляюць і прапаведуюць нацысцкую філасофію. У гэтых нелюдзяў, а па-іншаму назваць іх нельга, не засталося нічога святога”, — падкрэсліваецца ў заяве.

ФК БАТЭ “пачаў ужо ўласнае расследаванне”. Вядуцца кансультацыі з лідэрамі фанацкага руху, рыхтуецца зварот у праваахоўныя органы. Клуб не сумняваецца, што “выканаўцы гэтай бруднай акцыі будуць выяўлены”.

Стала таксама вядома, што пракуратура Гомельскай вобласці аб’явіла афіцыйнае папярэджанне начальніку міліцыі грамадскай бяспекі УУС “пра неабходнасць прыняцця дастатковых прафілактычных мер на ўхіленне прычын і ўмоў экстрэмісцкіх дзеянняў на стадыёне і іх прадухілення падчас правядзення спартыўных мерапрыемстваў”.

Дырэктару Гомельскага цэнтральнага спартыўнага комплексу абласная пракуратура загадала ліквідаваць парушэнні заканадаўства.

Як паведаміла БелаПАН старшы памочнік пракурора Гомельскай вобласці Надзея Самусева, 15 і 23 мая падчас матчаў з удзелам футбольнага клуба “Гомель” група фанатаў скандзіравала на стадыёне экстрэмісцкія лозунгі, а таксама ўголас заклікала да дзеянняў, якія распальваюць міжнацыянальную варожасць, зневажаюць гонар і годнасць грамадзян. Пры гэтым з боку супрацоўнікаў міліцыі не прымаліся меры па спыненні супрацьпраўных паводзін балельшчыкаў.

Рэакцыя на папярэджанне пракуратуры ўжо з’явілася: кіраўніцтва УУС правяло з футбольнымі балельшчыкамі сустрэчу, падчас якой растлумачыла патрабаванні заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмісцкай дзейнасці.

У маі футбольны клуб “Дынама” (Мінск) быў аштрафаваны на 850 базавых велічынь (29 млн 750 тыс. рублёў) за банер фанатаў, які ўслаўляў аднаго з нацысцкіх злачынцаў Рудольфа Геса. Банер быў вывешаны 28 красавіка на матчы “Дынама” — “Віцебск”.
Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл