bulletгалоўнае онлайн:

Культура

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Памёр Ігар Дабралюбаў - рэжысёр фільма "Белыя росы"

NV exclusive   Аўтар: I 21 лiпеня 2010 г. 13:59
На 77-м годзе памёр вядомы беларускі кінарэжысёр, народны артыст БССР, прафесар, акцёр, педагог і сцэнарыст Ігар Дабралюбаў.
Ігар Міхайлавіч Дабралюбаў нарадзіўся 22 кастрычніка 1933 года ў Новасібірску. У 1956 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у 1963-м — Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (майстэрню М.Рома). З гэтага часу яго жыццё было непарыўна звязана з кіно і, у прыватнасці, з Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм", дзе ў 1962 годзе быў зняты яго дыпломны фільм "Мост", а ў 1966-м — першы поўнаметражны фільм "Іду шукаць", паведамляе БелаПАН.

У актыве Дабралюбава — каля двух дзесяткаў поўнаметражных фільмаў, якія ўвайшлі ў "залаты фонд" беларускага кінамастацтва: "Іван Макаравіч" (1968 год), "Крокі па зямлі" (1969), "Вуліца без канца" (1972), "Братушка" (1975), "Белыя росы" (1983), "Восеньскія сны" (1986) і іншыя, а таксама дзевяцісерыйны тэлефільм "Плач перапёлкі".

"Ігар Міхайлавіч пакарыў і дзіцячыя сэрцы такімі цудоўнымі фільмамі, як "Па сакрэту ўсяму свету" (1980) і "Расклад на паслязаўтра" (1978), — зазначае прэс-служба. — Многія з гэтых карцін адзначаны прызамі міжнародных кінафестываляў і прынеслі славу беларускаму кінематографу. Мастацкі фільм "Іван Макаравіч" заваяваў Прыз "Сярэбраная Мінерва" на XXII Міжнародным кінафестывалі ў Венецыі".

Развітанне з рэжысёрам пройдзе 22 ліпеня з 12 да 14 гадзін у Доме кіно.

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл