bulletгалоўнае онлайн:

Навіны

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Святлана Байкова знаходзіцца ў цяжкім стане

Аўтар: I 26 лiпеня 2010 г. 17:38

Стан Святланы Байковай, якая ўжо пяць месяцаў знаходзіцца ў СІЗА КДБ, - цяжкі.

Гэта тычыцца як фізічнага, так і маральнага аспекту, паведаміў адвакат старэйшага следчага па асабліва важных справах Генеральнай пракуратуры Міхаіл Волчак.

Якія дзеянні ў дачыненні да Байковай учыняюцца следствам, адвакат не сказаў, адзначыў толькі, што новых абвінавачванняў падабароннай не прад'яўлялася.

24 чэрвеня генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч працягнуў тэрмін утрымання пад вартай Святланы Байковай яшчэ на два месяцы - да 24 жніўня. Супрацоўніца Генпракуратуры была затрыманая супрацоўнікамі КДБ 25 лютага. Крымінальныя справы ў дачыненні да яе старшыня Камітэта дзяржбяспекі Вадзім Зайцаў распачаў 24 лютага па прыкметах складаў злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 399 (незаконнае вызваленне ад крымінальнай адказнасці) і 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса. Ён жа да следчага ўжыў меру затрымання ў выглядзе зняволення пад варту.

У сувязі з адсутнасцю дастатковых доказаў прад'яўленага абвінавачання 23 красавіка ў падаўжэнні тэрміна ўтрымання Байкова пад вартай генпракурор адмовіў, але пры гэтым тэрмін правядзення папярэдняга следства па справе падоўжыў па 24 жніўня. 24 чэрвеня ў Генеральнай пракуратуры паведамілі, што следствам КДБ прадстаўлены факты беспадстаўнага затрымання, прыцягнення ў якасці абвінавачаных, зняволення грамадзян пад варту, дапушчаных Байкова ў 2006-2007 гадах. Таму тэрмін яе ўтрымання пад вартай быў працягнуты.

У КДБ падаўжэнне тэрміну ўтрымання Байкова пад вартай патлумачылі «неабходнасцю стварэння ўмоў для поўнага і аб'ектыўнага расследавання крымінальнай справы, у тым ліку ўсталявання матываў і падставаў невыкарыстання мер адказнасці, прадугледжаных заканадаўствам, у дачыненні да галоўных арганізатараў кантрабандных каналаў».

Нагадаем, па неафіцыйнай інфармацыі, пасля таго як генпракурор Рыгор Васілевіч адмовіўся ў канцы красавіка падаўжаць тэрмін утрымання сваёй падначаленай пад вартай па заканчэнні двух месяцаў з моманту яе затрымання, у КДБ у дачыненні да Байковай была ўзбуджаная яшчэ адна крымінальная справа. 31 траўня яна аб'явіла галадоўку пратэсту, з якой выйшла 16 чэрвеня па патрабаванні лекараў, сваякоў і абароны.

Крынiца: БелаПАН
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл