bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №114-115 (3244-3245) - "ЗАКУЛІССЕ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

ЗАКУЛІССЕ

Алесь БЯЛЯЦКI: «Гэта маральная падтрымка, сімвалічная падтрымка, даволі гучная і відавочная»

Аўтар: I 23 лiпеня 2010 г.

Старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесю Бяляцкаму прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна італьянскага горада Генуя. Кіраўнік арганізацыі, якую адмаўляюцца рэгістраваць беларускія ўлады, герой “выкрывальных” сюжэтаў на БТ узнагароджаны не на радзіме, а ў Італіі, што, напэўна, сведчыць, як далёка беларуская ўлада адышла ад цывілізаванай еўрапейскай.

Спадар Бяляцкі распавёў “Народнай Волі”, як прайшла гэтая знакавая падзея.

У адным з самых старых і прыгожых гарадоў Старога Свету — Генуі — беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі быў ушанаваны званнем Ганаровага грамадзяніна. Прадстаўнік Беларусі сцвярджае, што права быць залічаным у шэраг грамадзян Генуі — прызнанне заслуг усіх айчынных праваабаронцаў. І хоць Алесь Бяляцкі далёка не ў першы раз знаходзіўся за мяжою, святочны вечар у Італіі яго моцна ўразіў.

“Само ўганараванне адбывалася ў межах Тыдня правоў, там быў цэлы шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных правам чалавека, і ў першы вечар у палацы Турсі адбылася гэтая падзея, — распавёў праваабаронца. — Праходзіла яна вельмі нязвыкла для мяне. Напачатку было паўтарагадзіннае інтэрв’ю з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. У зале прысутнічала каля двухсот чалавек. Каля мяне сядзелі два вядомыя журналісты, якія задавалі пытанні, я адказваў, а народ слухаў. Так паўтары гадзіны мы размаўлялі пра Беларусь, пра Лукашэнку, пра ўзаемаадносіны з Расіяй, пра перспектывы развіцця дэмакратыі ў нашай краіне... І толькі пасля гэтага мэр Генуі ўручыла мне сімвал Ганаровага звання грамадзяніна”.

Падчас нашай размовы спадар Бяляцкі некалькі разоў падкрэсліў, што лічыць званне Ганаровага грамадзяніна Генуі не індывідуальнай заслугай, а дасягненнем усіх беларускіх праваабаронцаў.

“Пачуцці складаныя, — прызнаўся Алесь Бяляцкі. — Безумоўна, гэта адзнака працы беларускіх праваабаронцаў. Адзін чалавек не можа зрабіць таго, што можа зрабіць каманда. З аднаго боку, нашы намаганні па ўсталяванні правоў чалавека, дэмакратыі ў Беларусі заўважаюцца,  а з другога — сама нагода, канечне, выклікае вялікае засмучэнне. Бо гэтакім чынам муніцыпалітэт Генуі хацеў падкрэсліць сваю вялікую заклапочанасць, занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, адназначна падтрымаць беларускіх праваабаронцаў. Гэта маральная падтрымка, сімвалічная падтрымка, але даволі гучная і відавочная. Сітуацыю ў нас яны ацэньваюць як барацьбу дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці з таталітарным рэжымам”.

Еўрапейскае ўганараванне — вельмі значная падзея, але “Народная Воля” пацікавілася ў праваабаронцы, якое б айчыннае званне ён хацеў атрымаць. Напрыклад, стаць ганаровым грамадзянінам роднага Светлагорска? Пытанне атрымалася амаль гумарыстычным, бо выклікала ў суразмоўцы ўсмешку.

“Я спакойна стаўлюся да ўзнагарод, — прызнаўся спадар Бяляцкі. — У Беларусі з гэтым пытаннем увогуле склалася ненармальная сітуацыя. Ёсць шмат людзей, якіх варта адзначыць, але гэтага не адбываецца. Дастаткова толькі ўзгадаць эпапею з вуліцай Васіля Быкава ў Мінску, каб зразумець, што людзі значна большай велічыні застаюцца неўганараванымі. Гэта “заслуга” сённяшняй улады”.

Між іншым, старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” адзначыў, што дзякуючы залічэнню ў спіс ганаровых грамадзян Генуі беларускае імя патрапіла ў спіс такіх асоб, як Шымон Перэс, Міхаіл Гарбачоў і Лех Валенса. І, дарэчы, усе гэтыя асобы былі намінаваны на Нобелеўскую прэмію міра. Спадара Бяляцкага сусветна вядомыя праваабарончыя арганізацыі таксама спрабавалі вылучыць на гэтую ўзнагароду, але пакуль беспаспяхова.

 

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл