bulletгалоўнае онлайн:

Культура

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

У Лепелі паставяць помнік Льву Сапегу

Аўтар: I 24 лiпеня 2010 г. 10:33
У горадзе Лепель (Віцебская вобласьць) неўзабаве зьявіцца помнік Льву Сапегу, знанаму палітыку, дыплямату і апекуну мастацтваў, аднаму з самых уплывовых дзяржаўных дзеячаў у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.
Імя Льва Сапегі самым непасрэдным чынам зьвязана з гісторыяй Лепеля, які ўпершыню згадваецца ў 1439, як вёска і маёнтак на востраве Лепельскага возера.

У 1563 паселішча атрымала статус гораду (цяпер вёска Стары Лепель). А ў 1586 Леў Сапега заснаваў за тры кілямэтры ад яго ў вёсцы Белая мястэчка Белы Лепель або Новы Лепель, куды былі перанесены гандлёвы цэнтар, а таксама пабудаваныя замак, царква і касьцёл. Такім чынам пачалася гісторыя сучаснага Лепеля, дзе жывуць каля 18-ці тысяч чалавек.

Штогод 11 верасьня ў Лепелі адзначаюць Дзень горада, і сёлета да гэтай даты прымеркавана адкрыцьцё помніка Льву Сапегу, які будзе ўсталяваны каля ўвахода ў гарадзкі парк.

Дарэчы, будучы помнік — гэта не адзіная адзнака памяці пра Льва Сапегу на Віцебшчыне. У 2005-м годзе паводле ініцыятывы грамадзкага аб’яднаньня «Фонд імя Льва Сапегі» быў усталяваны памятны знак ў вёсцы Астроўна Бешанковіцкага раёну. На вялікім кавалку шэра-карычневага граніту разьмешчана шыльда з надпісам: «Тут, у мястэчку Астроўна 4.IV.1557 нарадзіўся Леў Сапега — выбітны грамадзкі і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага».
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл