bulletгалоўнае онлайн:

Навіны

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

Вердыкт па касацыйных скаргах прыгавораных да смяротнай кары двух жыхароў Гродна адкладваецца

NV exclusive  Аўтар: I 28 лiпеня 2010 г. 11:48 I Каментарыі (0)
Па паведамленні памочніка старшыні Вярхоўнага суда Аляксандр Рудзенка, прынята рашэнне прадоўжыць вывучэнне матэрыялаў справы на месяц. Пасяджэнне суда па гэтай справе можа адбыцца арыенціровачна ў пачатку верасня.
Нагадаем, прыгавор па справе аб забойстве трох чалавек 14 кастрычніка 2009 года быў абвешчаны ў абласным судзе 14 мая 2010 года. Злачынства было ўчынена ноччу ў кватэры 2-га корпуса дома № 8 па вуліцы Кабяка ў Гродне. Там пажарныя, якія прыбылі ліквідаваць узгаранне, знайшлі трупы 65-гадовага гаспадара, яго 34-гадовай нявесткі і яе 52-гадовай знаёмай. Знік сын маладой жанчыны — пяцікласнік.

Следства ўстанавіла, што 28-гадовы і 29-гадовы раней судзімыя жыхары Гродна з'явіліся ў кватэры позна ўвечары 13 кастрычніка пад маркай сумеснага распівання спіртных напояў, маючы намер завалодаць маёмасцю гаспадароў. Прыблізна а 2-й гадзіне 14 кастрычніка яны пасварыліся з гаспадарамі, кухонным нажом забілі пенсіянера. Затым злачынцы забілі і жанчын, школьніку прыгразілі забойствам у выпадку, калі ён камусьці раскажа пра ўбачанае. Пасля гэтага падпалілі кватэру і ўцяклі, прыхапіўшы з сабой камп'ютэр, іншыя рэчы і дзіця.

Спрабуючы ад'ехаць далей ад Гродна, злачынцы спынілі таксі і прапанавалі вадзіцелю адвезці іх у Мінск або Маскву, маючы намер разлічыцца з ім выкрадзеным камп'ютэрам. Атрымаўшы адмову, прыгразілі забіць і нават спрабавалі ўдарыць яго нажом, аднак лёгкапараненаму таксісту ўдалося ўцячы.

Абласны суд прызнаў абодвух вінаватымі ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных пп. 1, 6, 12, 15 ч. 2 арт. 139 (забойства двух і больш асоб з асаблівай жорсткасцю, спалучанае з разбойным нападам, учыненае групай асоб), ч. 3 арт. 207 (разбой з прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў), ч. 2 арт. 218 (наўмыснае пашкоджанне маёмасці шляхам падпалу), пп. 1, 6 ч. 2 арт. 182 (выкраданне малалетняга групай асоб), ч. 2 арт. 207 (разбойны напад), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 205 (замах на крадзеж аўтамашыны), арт. 378 (крадзеж дакументаў) Крымінальнага кодэкса.

Касацыйныя скаргі ў Вярхоўны суд былі пададзены ў канцы мая.
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
Дадаць каментарый
Captcha

Свежы нумар
(№19-20 (3558-3559))

Надоело! Честно говоря, абсолютно неважно, кто, кому и за что дал пенделя. Неинтересно уже. Надоело.
Грабли популизма, или Как у нас поднимают «бумажную» зарплату Белорусский обыватель вновь находится под впечатлением очередных уверений чиновников, что к концу года среднебелорусская зарплата обретет свои докризисные параметры.
Скандал За дурной головой и ногам неспокойно.
Заступілася пракуратура... Нечакана для ўсіх на бок ініцыятараў стварэння незалежнага прафсаюза на ўнітарным прадпрыемстве “Граніт” стаў пракурор Брэсцкай вобласці Сяргей Хмарук.
Противостояние – Санников подписал прошение о помиловании! — Нет, не подписал! — Его заставили! Знаете, какие у них там возможности! — Да ерунда все это! Ну сломался человек! С кем не бывает!
«Нас хвалюе не столькі моцны мароз, колькі наш заробак...» Як пачуваюцца людзі на сваіх рабочых месцах, асабліва тыя, хто па роду сваёй дзейнасці вымушаны сутыкацца з марозам твар у твар? Спрабую высветліць тое, маніторачы некаторыя прадпрыемствы...
Бутерброд с икрой для Янки Купалы Малоизвестные и секретные эпизоды из биографии поэта
Бывшему замминистра внутренних дел не дали свидание с женой А вот адвокат регулярно встречается с Евгением Полуднем.

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

ГАЛАСАВАННЕ

Какая рубрика на нашем сайте вам наиболее интересна?

Палітыка
Эканоміка
Грамадства
Пункт погляду
У свеце
Культура
Свецкая хроніка
Здароўе
Спорт
Blogger.by
Апытанні
Вынікі|Усе галасаванні

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл