Сёння судзяць затрыманых 27 ліпеня
Нагадаем, 27 ліпеня супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёна Мінска затрымалі чатырох актывістаў дэмакратычнага руху.
У 6 гадзін вечара некалькі дзесяткаў чалавек сабраліся каля помніка Якубу Коласу. Пасля таго як маладыя людзі прачыталі вершы паэта і ўсклалі кветкі, яны пайшлі праспектам Незалежнасці ў бок сквера Янкі Купалы.
Міліцыянты адразу кінуліся разганяць калону. У машыну трапілі некалькі чалавек, сярод якіх Вячаслаў Сіўчык, Мікола Дземідзенка, Андрэй Кім, Сяргей Анянькоў, Касяй Давыдзік.
Да суддзі Іны Лаўковай завялі актывістку руху "Моладзь БНФ" Касю Давыдзік. Дзяўчына падчас затрымання мела пры сабе белую ружу і назірала за працэсам затрымання.
Суд над астатнімі удзельнікамі акцыі, а таксама Андрэем Кімам і Вячаславам Сіўчыкам, а таксама над Касяй Давыдзік перанеслі на 5 жніўня.
Суд перанесены па прычыне неяўкі ў суд супрацоўнікаў міліцыі, якія затрымлівалі актывістаў.





галоўнае онлайн:


Аўтар:
Навіны
абмеркаваць
Tonya (28.07.2010 22:30)
Што ж тут скажаш, ганьба такой "народнай" уладзе.
Дадаць каментарый