bulletгалоўнае онлайн:

Друкаванае выданне - №116-117 (3246-3247) - "З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ"

Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта

З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Уладзімір ПУЦIН: «Калі старгаваліся, падпісалі паперку — выконваць трэба. Вось толькі гэтага мы і хочам»

Аўтар: I 27 лiпеня 2010 г.

Паміж Расіяй і Беларуссю няма інфармацыйнай вайны, заявіў прэм’ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін, адказваючы на пытанні журналістаў пасля сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам у яго крымскай рэзідэнцыі.

Нагадаем, што расійскія тэлеканалы ўзнялі тэму зніклых беларускіх палітыкаў, а НТБ нават паказаў два фільмы пра тое, што на самай справе адбываецца ў Беларусі. Паколькі шмат гадоў Расія наўпрост заплюшчвала вочы на асаблівасці “беларускай дэмакратыі”, эксперты лічаць такую інфармацыйную атаку невыпадковай. Уладзімір Пуцін, аднак, сцвярджае, што ніякай інфармацыйнай вайны няма. Хаця нам падалося, што ягоныя адказы мелі крыху здзеклівае адценне.

Прыводзім поўную стэнаграму адказаў расійскага прэм’ер-міністра, размешчаную на яго афіцыйным сайце.

Пытанне: — Уладзімір Уладзіміравіч, апошнім часам развязалася медыявайна ў інфармацыйнай прасторы паміж Расіяй і Беларуссю.

У.У.Пуцін: — І што, ёсць ахвяры?

Карэспандэнт: — Ахвяр пакуль няма.

У.У.Пуцін: — Ну і дзякуй Богу. Што ж за вайна, калі нават ахвяр няма?

Карэспандэнт: — Выйшлі матэрыялы, якія кампраметуюць асобы беларускага кіраўніцтва.

У.У.Пуцін: — Пра што выйшлі матэрыялы? Я не разумею.

Карэспандэнт: — Пра дзейнасць асоб беларускага кіраўніцтва.

У.У.Пуцін: — Ах вось яно як! І што яны нарабілі?

Пытанне: — На ваш погляд, з якой мэтай гэтая вайна была развязана? Якая яе канчатковая мэта? І ці не баіцеся вы, што будзе сіметрычны інфармацыйны адказ з боку Беларусі?

У.У.Пуцін: — Па-першае, калі вы заўважылі па маіх удакладняльных пытаннях, я не бачу ніякай інфармацыйнай вайны. Магчыма, таму, што я мала чытаю перыёдыкі ці мала апошнім часам гляджу электронныя сродкі масавай інфармацыі? Але я ўсё ж стараюся знаёміцца з гэтым у штодзённым рэжыме.

Я шчыра вам кажу: я не бачу ніякіх прыкмет якой бы там ні было вайны, якіх бы там ні было баявых дзеянняў. Я ж невыпадкова спытаўся: ёсць ахвяры? Бо няма нічога. Але калі прэса востра рэагуе на нейкія рэчы...

У дачыненні да мяне, у дачыненні да дзейнага прэзідэнта Расіі, у дачыненні да многіх іншых нашых палітычных дзеячаў мы вельмі часта бачым досыць вострыя матэрыялы. Гэта вайна, ці што?

Нашы калегі, калі з’яўляюцца нейкія вострыя матэрыялы, чамусьці думаюць, што яны кімсьці ініцыяваны. Але гэта не так. Маса нейкіх падводных плыняў, я нават не паспяваю за ўсім гэтым сачыць. Ну, з’явіліся нейкія вострыя матэрыялы — што зараз?

Самая лепшая рэакцыя на такія матэрыялы — калі хтосьці лічыць, што яны несправядлівыя, — адказваць таксама ў інфармацыйнай прасторы. Думаю, што гэта будзе правільна, калі людзі, якіх гэта закранае, адпаведным чынам адрэагуюць, дадуць свае аргументы аўтарам тых матэрыялаў, якія яны лічаць несправядлівымі ці залішне вострымі. Я нават не разумею, пра што ідзе гаворка. Не бачу прыкмет якой бы там ні было вайны, у тым ліку і інфармацыйнай.

Рэпліка: — Глядзіце тэлевізар.

У.У.Пуцін: — А што там такое? Вы мне раскажыце! Я пракаментую тады.

Пытанне: — Вам цяжка дамаўляцца з цяперашнім беларускім кіраўніцтвам?

У.У.Пуцін: — Вельмі лёгка! Так лёгка! Мы па ўсіх пытаннях дамовіліся. Вы ведаеце, калі гаворка ідзе пра грошы, пра аб’ёмы паставак энергарэсурсаў, усім хочацца штосьці атрымаць на халяву ад Расіі. А калі не атрымліваецца, то ўзнікае раздражненне.

Але ў той жа час магу вам сказаць, што мы павінны ўлічваць законныя інтарэсы нашых партнёраў. Я лічу, што мы так і робім. Мы ж дамовіліся з нашымі калегамі, у тым ліку з калегамі ў Беларусі, падпісалі кантракт у 2007 годзе. І мы не просім нічога залішняга, па-за межамі гэтага кантракта. Мы просім толькі аднаго: выконваць падпісаныя намі дамоўленасці. Больш нічога не трэба.

Але калі нам гавораць: давайце мы сёлета заплацім менш, а ў наступным — удвая больш. Мы пагаджаемся. А ў наступным годзе нам гавораць: не, давайце пакінем усё, як было пазалетась.

Тым не менш, і ў гэтым выпадку мы імкнемся знайсці нейкі кансенсус, пра штосьці дамовіцца, змякчыць уваходжанне ў рынкавыя ўмовы. І мне здаецца, што тая палеміка, якая ішла паміж беларускімі энергетыкамі і расійскімі, нягледзячы на ўсю яе вастрыню, — усё ж атрымалася дамовіцца. Гэта сведчыць аб тым, што запас трываласці з абодвух бакоў яшчэ вельмі вялікі, і я б тут не стаў нічога нагнятаць. Усе жадаюць купіць танней, прадаць даражэй — ну, гэта ж звычайная справа. Што тут такога, навошта тут нагнятаць штосьці? Пайдзіце на рынак — там вам імкнуцца прадаць даражэй, вы хочаце купіць танней. Старгаваліся. Але паўтараю яшчэ раз: калі старгаваліся, падпісалі паперку — выконваць трэба. Вось толькі гэтага мы і хочам.

Тэмы:
Друкаваць decreaseincreaseПамер шрыфта
Share |
абмеркаванне

Валер Голуб (28.07.2010 09:11)

"Не бачу прыкмет якой бы там ні было вайны, у тым ліку і інфармацыйнай."- убеждает нас Путин. Но прием Лукашенко Путиным в содружестве со своей собаки разве не проявление, не признак существенных противоречий в отношениях и "войны"?

ГАЛАСАВАННЕ

Перед государственными СМИ поставлена задача освоения интернета. Как, на ваш взгляд, это повлияет на ситуацию в белорусском сегменте глобальной сети?

Конкуренция оживит обе стороны, интересных и качественных публикаций станет больше
Это благотворно повлияет на демократизацию интернет-пространства и поможет представить здесь весь спектр мнений
Госидеология наводнит виртуальное пространство и сможет шире проникнуть в среду не очень разбирающейся в идеологических тонкостях молодёжи
Интернет действительно превратится в «помойку» - и это отобьёт у многих желание посещать любые сайты
Интернет заполнится «казачками», которые будут только дезориентировать аудиторию
Ничего не изменится: ведь и сейчас существуют сайты госизданий
Мои предпочтения не изменятся: как читал независимые сайты, так и буду продолжать читать только их
Вынікі|Усе галасаванні

каментарыі

ШУКАЦЬ У АРХІВЕ З ДАПАМОГАЙ КАЛЕНДАРА

ПАРТНЁРЫ

Падпiска

Падпісацца на "Народную волю" можна ў любым паштовым аддзяленні.

PDF

Тут Вы можаце спампаваць PDF-файл апошняга нумара друкаванага выдання "Народнай Волі".

спампаваць PDF-файл